Вы тут

«Эканоміка знаходзіцца на стадыі аднаўленчага росту»


Як паведаміў у размове з журналістамі прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, задачы выконваюцца. «Гэтую выснову пацвярджаюць і словы Прэзідэнта, якія ён сказаў у канцы нарады, падводзячы вынікі: сітуацыя стабільная — гэта галоўнае, — удакладніў кіраўнік урада. — Калі браць комплексна, у нас ёсць рэкордныя паказчыкі, якія нехарактэрныя для перыядаў эканамічнай турбулентнасці: гэта і рэкордны за дзесяцігоддзі экспарт, і рэкордна нізкая пазыковая нагрузка для прадпрыемстваў і гэтак далей». 


У цэлым, па словах Рамана Галоўчанкі, комплекс паказчыкаў, якія характарызуюць эканоміку, указвае на тое, што эканамічная сфера знаходзіцца на стадыі аднаўленчага росту. Ён праінфармаваў: вынікі апытанняў, якія праводзіліся ў грамадстве і фокус-групах, сведчаць аб тым, што настрой і ў бізнесу, і ў насельніцтва аптымістычны з пункту гледжання перспектыў развіцця сітуацыі ў эканоміцы Беларусі.

Кажучы пра законапраект аб інвестыцыйнай дзейнасці, унесенага на разгляд кіраўніку дзяржавы, прэм’ер-міністр заўважыў, што ў свой час дэкрэт Прэзідэнта па інвестыцыях быў адным з самых перадавых і прагрэсіўных калі не ў свеце, дык у рэгіёне дакладна. Аднак, па яго словах, некаторыя нашы суседзі пачалі карыстацца беларускімі ноу-хау па прыцягненні інвестыцый. «Па сканчэнні часу ўзнікла неабходнасць паглядзець, якімі яшчэ інструментамі мы можам скарыстацца для таго, каб захаваць інвестыцыйную актыўнасць, — патлумачыў сутнасць новаўвядзенняў кіраўнік урада. — У тым ліку аналізаваўся і міжнародны вопыт, і выпыт нашых суседзяў. Мне здаецца, урад намацаў тыя якары, якія дазволяць прыцягнуць у Беларусь новых інвестараў». 

Па словах Рамана Галоўчанкі, сітуацыя з прамымі замежнымі інвестыцыямі ў Беларусі нядрэнная, але ёсць патрэба ў інвестарах менавіта ў тых сферах, якія запатрабаваны цяпер эканомікай. «Напрыклад, нашай краіне, вядома, патрэбны інвестары ў сферу гандлю і вытворчасць прадуктаў харчавання, але для іх няма неабходнасці дадаткова ствараць нейкія асаблівыя ўмовы — хапае і таго, што ўжо ёсць, — патлумачыў ён. — Але калі казаць аб фармацэўтычнай галіне (хаця ў нас звыш 50% айчынных медпрэпаратаў, але стаіць амбіцыйная задача выйсці на 70%), для гэтага неабходна прыцягваць новых статусных інвестараў».

Яшчэ адна навацыя, прадугледжаная законапраектам, — будаўніцтва за кошт дзяржавы магістральных сетак для інвестпраекта, які рэалізуецца. Асабліва гэта актуальна для аддаленых ад буйных гарадоў рэгіёнаў краіны, дзе не хапае камунікацый пад магутную вытворчасць. Па перакананні кіраўніка ўрада, гэта таксама дасць магутны штуршок для рэалізацыі такіх праектаў, асабліва ў рэгіёнах Беларусі.

Яшчэ адна прапанова ўрада — бюджэтны трансферт на кампенсацыю часткі інвестыцыйных затрат. «Гэтая практыка таксама выкарыстоўваецца, — заўважыў Раман Галоўчанка. — У нас яна рэалізуецца ў рамках дзяржаўнай праграмы аграрнага бізнесу, калі будуецца прадпрыемства сельскагаспадарчае або перапрацоўчай прамысловасці і частка затрат (напрыклад 15%) кампенсуецца інвестару з бюджэту пасля завяршэння будаўніцтва, і яшчэ частка (напрыклад 10%) — пасля выхаду на праектную магутнасць. Фактычна гэта альтэрнатыва льготнаму крэдытаванню. Яна больш цікавая для інвестара, бо ён адразу атрымлівае так званы кэшбек ад дзяржавы за тое, што хутка і эфектыўна рэалізаваў праект».

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.