Вы тут

Галоўчанка з рабочай паездкай наведаў Брэст


У Брэсцкім навукова-тэхналагічным парку завяршылі першы этап рэканструкцыі. Такая інфармацыя агучана 7 ліпеня ў час рабочай паездкі ў Брэст прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі, перадае БелТА.


У цэнтры ўвагі Рамана Галоўчанкі — дзейнасць тэхнапарка, распрацаваныя і перспектыўныя праекты рэзідэнтаў. Пад свае патрэбнасці тэхнапарк атрымаў былы цэх Брэсцкага электрамеханічнага завода. Дзякуючы рэканструкцыі чатырохпавярховага вытворчага будынка, якая пачалася ў лістападзе 2020 года, яго карысныя плошчы павялічацца з 16,5 тыс. кв.м да 28,5 тыс. кв.м. Гэта будзе зроблена за кошт узвядзення дадатковых перакрыццяў і выдзялення з памяшканняў вышынёй 7,2 м дадатковых паверхаў з вышынёй 3,6 м. Першы этап работ з трох ужо завяршыўся, на новых плошчах з’явіліся офісы і вытворчыя памяшканні. Такім чынам тэхнапарк на гэты момант стаў большы на 7 тыс. кв.м.

«Другі этап уключае яшчэ пяць паверхаў, якія будзем паступова ўводзіць і, адпаведна, запаўняць рэзідэнтамі. Адзін паверх — вытворчы, у якім ёсць патрэбнасці. Астатнія паверхі — змешаныя: офісы, чыстая вытворчасць, грамадска-культурныя памяшканні. Думаю, рэканструкцыя можа закончыцца ў 2025-2026 гадах», — сказаў дырэктар Брэсцкага навукова-тэхналагічнага парка Дзмітрый Макарук. Новыя плошчы прызначаны для размяшчэння вытворчых, адміністрацыйных, канферэнц-зон.

У тым ліку ў тэхнапарку стварылі цэнтр калектыўнага карыстання, які фарміруецца на базе тэхналогіі індустрыі 4.0. Яго аснасцілі перадавым абсталяваннем для выпуску поўнага цыкла вырабаў з металу і палімераў для дробнасерыйнай і доследнай вытворчасці. Для рэзідэнтаў і іх партнёраў створаны ўмовы для арганізацыі сумеснай работы і аказання паслуг. Таксама можна займацца навукова-даследчымі і доследна-канструктарскімі работамі, протатыпаваннем, апрабаваць вынікі навуковых даследаванняў, распрацовак і праектаў. У дапамогу рэзідэнтам і кліентам тэхнапарка распрацавана і мабільны дадатак.

«Мы з’яўляемся ўдзельнікамі праграмы „Адзін рэгіён — адзін праект“. У рамках гэтага выступаем па трох напрамках. Першы — вытворчасць складаных 3D-форм для машынабудавання. Першыя вырабы ўжо запушчаны. Працуем над вытворчасцю робатэхнічных комплексаў для прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці і прадпрыемстваў з серыйнай вытворчасцю. У нас цэлы кангламерат універсітэта і рэзідэнтаў тэхнапарка, драйвер — „Савушкін прадукт“, які ўзначальвае робататэхніку. Трэці напрамак — вытворчасць помпаў з кампазітных матэрыялаў для выкарыстання ў ЖКГ, харчовай вытворчасці, нафтахіміі», — пералічыў Дзмітрый Макарук. Гэтымі праектамі займаецца інжынерная група тэхнапарка і яго рэзідэнты.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.