Вы тут

Авіяцыя, прамкааперацыя і адкрыццё сеткі магазінаў


Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка назваў перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва са Свярдлоўскай вобласцю Расіі. Пра гэта ён распавёў, адказваючы на пытанні журналістаў пасля сустрэчы з губернатарам Свярдлоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі Яўгенам Куйвашавым, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Раман Галоўчанка адзначыў, што мадэль супрацоўніцтва Беларусі са Свярдлоўскай вобласцю Расіі можа з’яўляцца прыкладам таго, як неабходна выбудоўваць збалансаваныя і дынамічныя адносіны з рэгіёнамі. «У нас вельмі збалансаваныя гандлёва-эканамічныя патокі, ужо каторы год назіраюцца добрая дынаміка і рост. Праца выбудаваная па многіх узроўнях — ад ваеннай да лёгкай прамысловасці. Вядома, у кожнай сферы з’яўляюцца перыядычна новыя напрамкі і новыя праекты», — распавёў ён.

Лакаматыў супрацоўніцтва — прамысловая сфера, таму што і Беларусь, і Свярдлоўская вобласць індустрыяльна развіты ў гэтым напрамку, падкрэсліў прэм’ер-міністр. «Нягледзячы на досыць шчыльны тэмп працы, нараджаюцца і новыя праекты. Адзін з іх, які мае вялікую будучыню, — стварэнне ў Беларусі новага прадпрыемства па вытворчасці гідраўлікі вялікай магутнасці БелАЗам сумесна са свярдлоўскім прадпрыемствам. Гэта вельмі важныя вузлы і агрэгаты для ўсёй машынабудаўнічай прадукцыі як Беларусі, так і Расіі. Сумеснае прадпрыемства пачне працу ў самы бліжэйшы час», — падзяліўся планамі Раман Галоўчанка.

Ёсць сур’ёзныя праекты ў сферы грамадзянскай авіяцыі. «Думаю, што мы выйдзем на абсалютна новую планку ў гэтай сферы. Беларусь мае сур’ёзныя амбіцыі пры дапамозе расійскіх калег увайсці ў разрад авіябудаўнічай дзяржавы. Нам яшчэ трэба будзе абмеркаваць некаторыя пытанні па гэтым кірунку», — заявіў кіраўнік беларускага ўрада.

Раман Галоўчанка таксама распавёў, што Беларусь ініцыявала адкрыццё сеткі магазінаў «Да Дому» ў расійскім рэгіёне. «Гэта замена „Икеи“ і „Зары Хоум“, якія пайшлі з рынку. Гэтая ідэя выклікала жывую цікавасць. Мы будзем развіваць гэтую ініцыятыву з улікам колькасці насельніцтва ў рэгіёне і пакупніцкай здольнасці. Спадзяюся, што ў наступным годзе мы ўжо наведаем гэты магазін», — сказаў на заканчэнне ён.

Беларуская ўрадавая дэлегацыя на чале з прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам прыляцела ў Екацярынбург (Расійская Федэрацыя) для ўдзелу ў міжнароднай прамысловай выставе ІНАПРАМ-2023. Афіцыйнае адкрыццё выставы адбудзецца заўтра, 10 ліпеня. Раман Галоўчанка са сваім расійскім калегам Міхаілам Мішусціным і прэм’ер-міністрам Казахстана Аліханам Смаілавым прыме ўдзел у галоўнай стратэгічнай сесіі «Устойлівая вытворчасць. Стратэгія абнаўлення» выставы ІНАПРАМ-2023.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.