Вы тут

Навальніцы, моцныя ліўні і прахалода


Сярэдзіна ліпеня «стрэліла» неймавернай, але кароткай спякотай. У мінулую нядзелю на тэрыторыю Беларусі пачала паступаць вельмі цёплая паветраная маса трапічнага паходжання, і ў пасляпаўдзённыя гадзіны паветра па краіне прагрэлася ад 26 градусаў па ўсходзе да 34 градусаў па захадзе, што ў асноўным на 1—7 градусаў вышэй за кліматычную норму. Аднак «тропікі» ў нас пратрымаліся нядоўга.


Фота: pexels.com

Панядзелак яшчэ падтрымаў досыць аптымістычны тон, а вось сёння наша краіна акажацца на шляху халоднага атмасфернага фронту. Ён прынясе ў Беларусь навальнічныя дажджы рознай інтэнсіўнасці, узмацненне ветру, а таксама крыху панізіць паказанні тэрмометраў, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе дастаткова вільготна. У гэты дзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Месцамі чакаюцца моцныя дажджы. Удзень у асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе 21—27 градусаў.

Тэмпература істотна панізіцца ўначы менавіта ў сераду. У гэты дзень тыдня надвор'е будзе пераважна без ападкаў. Толькі днём у асобных раёнах па паўночным захадзе Беларусі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад 7 да 13 градусаў (што можна лічыць нават холадам для ліпеня), а днём — ад 20 да плюс 26 градусаў. Па паўднёвым захадзе будзе да 28 цяпла.

У чацвер месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Уначы слупок тэрмометра дасягне 8—15 градусаў, а ўдзень — плюс 19—26 градусаў.

У пятніцу, суботу і нядзелю месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Уначы чакаецца 7—14 градусаў. Днём паветра прагрэецца ад 19 градусаў па поўначы краіны да 27 градусаў па паўднёвым захадзе нашага рэгіёна.

Дарэчы, сіноптыкі са стажам сцвярджаюць, што гэтым летам мы яшчэ перажывём не адну хвалю трапічнай спёкі. Чакаем.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.