Вы тут

Выйшла новае выданне НАН Беларусі — «Акадэмікі: пра сябе, навуку, грамадства»


Акадэмікі — залаты навуковы фонд краіны. Пераконваешся ў гэтым і зазірнуўшы на старонкі новага выдання, падрыхтаванага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і выпушчанага ў свет «Беларускай навукай», — «Акадэмікі: пра сябе, навуку, грамадства». 


У кнізе прадстаўлены развагі акадэмікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пра сябе, навуку і грамадства. «Вучоныя, — гаворыцца ў анатацыі да зборніка, — шчыра, наколькі дазваляюць ім уласныя жаданні, падзяліліся ўспамінамі пра свой шлях у навуку». 

З грунтоўнай прадмовай да кнігі «Акадэмікі...» выступае старшыня прэзідыўма НАНБ акадэмік Уладзімір Гусакоў. Як не пагадзіцца з яго словамі пра тое, што «навука — цяжкі занятак. Відаць, самы працаёмкі з усіх магчымых. Яна паглынае, захапляе і не адпускае (круглыя суткі і штодзённа). Патрабуе неймаверных розумавых намаганняў і абстрагіравання. Захопленаму нічога, акрамя навуковых практыкаванняў, непатрэбна. Гэта не толькі праца, але і вобраз жыцця. Вучонага можна хутка адрозніць ад іншых людзей па шэрагу спецыфічных прыкмет. Ён не можа адпачываць так, як гэта робяць іншыя. У любых абставінах ён імкнецца займацца сваёй любімай справай. Вучоны рэдка сыходзіць у водпуск і на заслужаны адпачынак (на пенсію). Навука — гэта на ўсё жыццё. Разам з тым яна — непераадольная любоў, асалода, шчасце. Дасягненні і поспехі акрыляюць, ап’яняюць, дзейнічаюць як наркотык. Менавіта такім чынам фарміруюцца сапраўдныя вучоныя, з’яўляюцца выдатныя дасягненні і ствараюцца прызнаныя навуковыя школы». 

Як гэта адбываецца, як людзі прыходзяць у навуку, як дасягаюць неверагодных вышынь? Пра тое — на старонках кнігі, у расповядах Яўгена Бабосава, Іосіфа Багдзевіча, Пятра Віцязя, Ігара Валатоўскага, Сяргея Гапоненкі, Івана Голуба, Станіслава Грыба, Уладзіміра Гусакова, Алега Івашкевіча, Аляксандра Ілюшчанкі, Аляксандра Кільчэўскага, Эміліі Каламец, Сяргея Абламейкі, Аляксандра Кавалені, Сяргея Краснага, Аляксандра Лакоткі, Фёдара Прывалава, Уладзіміра Логінава і іншых аўтарытэтных даследчыкаў, першаадкрывальнікаў, сапраўдных вучоных. Старонкі выдання — энцыклапедыя іх жыцця, глыбокае асэнсаванне зробленага і ўсведамленне, як, якімі дарогамі трэба ісці ўсвет новых адкрыццяў, як выбудоўваць грунт для развіцця будучыні нашай Айчыны. 

Кнігу «Акадэмікі: пра сябе, навуку, грамадства» можна набыць у крамах ААТ «Белкніга» і ў кнігарні «Акадэмкніга» ў Мінску па адрасе: праспект Незалежнасці, 72. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.