Вы тут

Ці можна вярнуць чэкі «Маёмасць» назад, калі ў кампаніі нешта пайшло не так?


Нашы чытачы часта пытаюцца, як абмяняць чэкі «Маёмасць» на акцыі і ці можна вярнуць чэкі назад, калі ў кампаніі нешта пайшло не так. Адказваем з дапамогай спецыялістаў.


Каштоўныя паперы 153 прадпрыемстваў

Першае, трэба выбраць падыходзячае аддзяленне банка, якое працуе з такімі імяннымі чэкамі. Для гэтага на сайце фінансавай установы трэба ўвесці пошук канкрэтнага аддзялення, вашага рэгіёна (вобласці), дзе ў катэгорыі «Паслугі» трэба ўпісаць «Аперацыі з чэкамі «Маёмасць».

А па пэўнай спасылцы на сайце Беларусбанка можна знайсці спіс прадпрыемстваў, на чые акцыі тыя самыя чэкі можна абмяняць. Спіс прыватызуемых прадпрыемстваў, акцыі якіх абменьваюць на чэкі «Маёмасць» па стане на 19 чэрвеня бягучага года, налічвае 153 акцыянерныя таварыствы.

Гэта ў асноўным будаўнічыя, механізаваныя і аграрна-перапрацоўчыя прадпрыемствы. Сярод іх сустракаюцца і досыць цікавыя. Напрыклад, прапануюць абмяняць свае акцыі на чэкі папяровая фабрыка «Спартак» са Шклова, акцыянернае таварыства «Віцебскі маторарамонтны завод», Навагрудскі завод газавай апаратуры, «Рыбгас «Грыцава» каля вёскі Цемяніца, сталічнае прадпрыемства «Даследчы завод металаканструкцый», Хоцімскі льнозавод і Радашковіцкі керамічны завод.

Прад'явіце пашпарт

Таксама ў тэлеграм-канале Беларусбанка гаворыцца, што ён у сваёй дзейнасці, звязанай з аказаннем паслуг па абароце чэкаў «Маёмасць», кіруецца заканадаўствам краіны і выконвае ролю пасрэдніка пры ажыццяўленні аперацый па абмене акцыі прыватызуемых прадпрыемстваў на чэкі. Для выканання адпаведных аперацый фізічная асоба прад'яўляе пашпарт грамадзяніна нашай краіны і сертыфікат чэкаў.

Трэба ведаць, што абмену на акцыі падлягаюць чэкі, налічаныя пакупніку (квота на маёмасць дзяржаўных прадпрыемстваў) і атрыманыя ў спадчыну. Можна выкарыстоўваць чэкі, налічаныя пакупніку ў якасці квоты на маёмасць дзяржаўных прадпрыемстваў і выкарыстаныя ім у адпа- веднасці з артыкулам 11 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб імянных прыватызацыйных чэках Рэспублікі Беларусь», а пасля вернутыя ў той жа колькасці на яго спецыяльны (чэкавы) рахунак з прычыны таго, што не адбыліся здзелкі, было скасаванне дагавораў, ліквідацыя суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці.

Падарунак ад сваякоў

Прымае банк і чэкі, перааформленыя пакупніку ад блізкіх сваякоў (бацькоў, дзяцей, мужа і жонкі, родных братоў і сясцёр, унукаў, бабуль, дзядуляў, свекрыві, свёкра, цесця і цешчы), якім яны былі налічаны ў якасці асабістай маёмаснай квоты, але ў суме не больш за 250 ІПЧ «Маёмасць» на працягу ўсяго перыяду бязвыплатнай прыватызацыі. Абмен у гэтым выпадку праводзіцца па заяве пакупніка з указаннем у ім, ад каго атрыманыя чэкі, без прадстаўлення дакументаў, якія пацвярджаюць роднасныя адносіны. У выпадку паведамлення пакупніком у заяве лжывых звестак адносна ІПЧ «Маёмасць», перааформленых ад пералічаных вышэй сваякоў і выкарыстаных для абмену, складзеная здзелка з'яўляецца нікчэмнай.

Паўторнае выкарыстанне не прадугледжана

Важна разумець, што калі вы абмянялі чэкі на акцыі, то назад іх ужо не вярнуць. І вось чаму. У адпаведнасці з заканадаўствам мэтавае прызначэнне імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» — іх прымяненне для набыцця прыналежных дзяржаве акцый акцыянерных таварыстваў. Абмяняўшы імянныя прыватызацыйныя чэкі «Маёмасць» на акцыі, грамадзяне нашай краіны становяцца іх акцыянерамі. У сувязі з чым імянныя прыватызацыйныя чэкі «Маёмасць» лічацца выкарыстанымі. Магчымасць вяртання імянных прыватызацыйных чэкаў для паўторнага выкарыстання заканадаўствам не прадугледжана.

Нагадваем, тэрмін абарачэння чэкаў «Маёмасць» падоўжаны да 31 снежня 2025 года.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.