Вы тут

Беларускія барцы — чэмпіёны свету


У традыцыйным аглядзе «Звязды» расказваем самыя цікавыя спартыўныя навіны.


 БелТА.

Героі тыдня. Беларускія барцы выступілі на маладзёжным чэмпіянаце свету. У сталіцы Іарданіі Амане нашы спартсмены выступілі пад нейтральным сцягам, але гэта не перашкодзіла ім заваяваць пяць медалёў. Чэмпіёнам свету стаў Абубакар Хаслаханаў, які выступае ў вагавой катэгорыі да 97 кг. Арына Мартынава (55 кг) таксама стала чэмпіёнкай свету. Алеся Гетманава заваявала «серабро» ў катэгорыі да 59 кг. Бронзавымі медалісткамі турніру сталі Ксенія Цярэня (да 65 кг) і Алеся Шаўчук (да 68 кг).

Турнір тыдня. На кортах «Палова-Арэны» вызначыліся пераможцы адкрытага чэмпіянату Беларусі па баскетболе 3х3. У мужчын чэмпіёнам стала каманда «Беларусь-Свіцязь», за якую выступалі Ілья Мілашэўскі, Кірыл Васкаўцоў, Іван Балдуеў і Данііл Коска. На другой пазіцыі маскоўскі клуб «МАІ-МБА», на трэцім месцы спартсмены з баскетбольнага клуба «МІНСК». У спаборніцтвах жанчын перамаглі спартсменкі каманды «Беларусь-Прынямонне» Ульяна Скіба, Анастасія Бабак, Ганна Лапо і Лізавета Шышлюк. «Серабро» заваявала «Беларусь-Дзвіна», «бронзу» — «Беларусь-Нарач». Спецыяльныя прызы атрымалі самыя дзейсныя гульцы турніру Яна Макуца і Аляксей Навойчык.

Таксама адбыліся паядынкі 4-га тура нацыянальнай лігі «Palova-2023». У самай масавай групе камандаў — «Агульная» — у мужчын перамог Pas Team, у жанчын — «Перадапошні танец». У спаборніцтвах інвалідаў-калясачнікаў «Мабільны баскетбол» пераможцамі сталі прадстаўнікі мінскага Рэабілітацыйна-спартыўнага клуба інвалідаў Валянцін Сцеж, Ігар Казлоўскі, Максім Яроцкі.

Перамогі тыдня. На базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры завяршыўся фінальны этап Кубка Паўла Ляднёва па сучасным пяціборстве. У другі раз турнір аб'яднаў наймацнейшых беларускіх і расійскіх пяціборцаў. Першы і трэці этапы былі праведзены ў сакавіку і ліпені ў Маскве, другі адбыўся ў маі ў Мінску. Беларуская сталіца прыняла і фінал Кубка.

У жаночых спаборніцтвах увесь п'едэстал занялі беларускія спартсменкі. Пераможцай стала Марыя Гнедчык. На другім месцы — Анастасія Малашэнка, трэці вынік паказала Ірына Прасянцова. У мужчынскім фінале спаборніцтваў чэмпіёнам стаў беларус Ілья Палазкоў, на другім месцы — Ягор Грамадскі. Трэцяе месца заняў яшчэ адзін беларус Яўген Арол.

Няўдача тыдня. Хакеісты мінскага «Дынама» прадаўжаюць падрыхтоўку да новага сезона Кантынентальнай хакейнай лігі. У суботу «зубры» на лёдзе сталічнай «Алімпік-Арэны» сустрэліся з маскоўскім ЦСКА. Таварыская сустрэча скончыліся паражэннем мінчан з вынікам 2:3. Раней падапечныя Дзмітрыя Квартальнава правялі тры таварыскія матчы ў перыяд з 31 ліпеня да 8 жніўня, дзе абгулялі «Адмірал» з Уладзівастока (3:1) і магнітагорскі «Металург» (6:3), а таксама пацярпелі паражэнне ад новасібірскай «Сібіры» ( 2:3). Далей «Дынама» чакае яшчэ адзін паядынак супраць «Адмірала», які пройдзе ў Мінску 26 жніўня.

Поспех тыдня. Беларускі велагоншчык Яўген Каралёк стаў пераможцам шматдзённай гонкі «Тур Беларусі». Заключны этап, у якім, акрамя беларусаў, выступалі веласіпедысты з Францыі, Марока, Філіпін, ААЭ і Расіі, прайшоў у Навагрудку. Другое выніковае месца заняў Яўген Собаль, на трэцяй пазіцыі Кірыл Кавалёў. У жанчын чэмпіёнкай Беларусі стала Ганна Церах, «серабро» заваявала Анастасія Кіпцікава, «бронза» ў Ірыны Чуянковай.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.