Вы тут

Тры раёны Брэстчыны ў мінулыя выхадныя адсвяткавалі «Дажынкі»


Яшчэ на мінулым тыдні ўсе гаспадаркі Брэсцкай вобласці завяршылі ўборку збожжавых каласавых і зернебабовых культур. Земляробы адразу ўзяліся актыўна рыхтаваць глебу для сяўбы азімага рапсу. І ў большасці сельгаспрадпрыемстваў ужо справіліся з сяўбой гэтай культуры. У раёнах падводзяць вынікі ўборачнай кампаніі і спраўляюць фестывалі працаўнікоў вёскі. Так, у мінулую суботу «Дажынкі» адсвяткавалі ў Ляхавіцкім, Жабінкаўскім, Іванаўскім раёнах.


Падворак Ляхавіцкага раёна.

На Ляхавіччыне месцам правядзення свята выбралі вёску Галўнінцы, якая сустрэла віноўнікаў урачыстасці ды гасцей прыбранай і папрыгажэлай. Паводле слоў намесніка старшыні райвыканкама — начальніка райсельгасхарча Васіля Пыжыка, хлебаробы раёна прыйшлі да свята з дастойнымі вынікамі. Найвышэйшыя паказчыкі тэмпаў росту і валавога збору збожжа забяспечылі ААТ «Шлях новы», ААТ «Нача», СУП «Ліпнянка». Іх і ўшаноўвалі ў самым пачатку ўрачыстай часткі фестывалю.

Асаблівая ўдзячнасць у гэты дзень была выказана камбайнерам — перадавікам жніва. Віншаванні прымалі Андрэй Дзянішчык і Генадзь Хмарук, іх экіпаж намалаціў больш за 1900 тон збожжа. У лідарах таксама — экіпажы камбайнераў Віктара Клямені і Сяргея Зянько, Юрыя Буцько і Мікалая Занько. Кожны з экіпажаў паказаў найлепшыя вынікі з улікам каэфіцыента, устаноўленага ў залежнасці ад мадэлі і ўзросту камбайна.

Найлепшымі кіроўцамі на адвозцы збожжа прызнаныя ў раёне Уладзімір Пабягайла, Мікалай Бярэзіч і Сяргей Вейкніс. Узнагародзілі ў гэты дзень таксама маладзёжныя экіпажы камбайнераў, маладых кіроўцаў, аператараў зернесушыльных комплексаў — усе атрымалі заслужаную пашану. Адзначылі нават ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» за найлепшую кампазіцыю з саломы.

Даволі насычаная праграма фестывалю ўключыла ў сябе парад караваяў, стракатую выставу падворкаў рамеснікаў і сельскіх майстроў-умельцаў, канцэрт удзельнікаў мастацкай самадзейнасці.

Шэсце калектываў Жабінкаўскага раёна.

Жабінкаўскія «Дажынкі» ў аграгарадку Сцяпанкі пачаліся з парада сельскагаспадарчай тэхнікі, які сабраў шмат гледачоў. Яшчэ больш іх было на конкурсе прафесійнага майстэрства «Віртуозы палёў». Сапраўднымі майстрамі-прафесіяналамі праявілі сябе ўдзельнікі конкурсу. А яшчэ прадэманстравалі, што ўмеюць не толькі паказваць клас на палях, але і займаюцца спортам, культурна адпачываюць. Некаторыя ўдзельнікі з названага конкурсу накіраваліся проста на валейбольную пляцоўку, дзе праявілі спартыўную моц, высокую вынослівасць і, вядома, камандны дух.

Старшыня Жабінкаўскага райвыканкама Андрэй Кузьміч перад уручэннем узнагарод нагадаў асноўныя вынікі ўборачнай кампаніі. Паводле яго слоў, бягучы год стаў годам дасягненняў для многіх сельгасарганізацый. Напрыклад, земляробы ААТ «Жабінкаўскае» сёлета сабралі 9000 тон збожжа, што на 1500 больш за леташні паказчык. Унітарнае прадпрыемства «Арэпічы» сабрала 7000 тон, тым самым павялічыла свой леташні каравай на 2000 тон. Хлебаробы ААТ «Вазнясенскі» дасягнулі самай высокай ураджайнасці ў раёне — атрымалі 60 цэнтнераў з кожнага гектара.

Старшыня Іванаўскага райвыканкама Анатоль Ткачук з перадавікамі жніва.

Іванаўскія аграрыі святкавалі поспехі ў вёсцы Гарбаха. Па традыцыі фестываль пачаўся з шэсця працоўных калектываў, перадавікоў жніва, творчых калектываў раёна. Павіншаваць герояў дня прыбылі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, ветэраны, моладзь. Узнагароды атрымалі пераможцы спаборніцтва. Святочны канцэрт-віншаванне прадставілі найлепшыя творчыя калектывы раёна.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота з тэлеграм-каналаў раёнаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.