Вы тут

Пісьменнікі і гісторыкі правядуць супольны круглы стол


Назва сустрэчы ў фарматах анлайн і афлайн — «Шляхі вялікіх выпрабаванняў». Круглы стол прысвечаны 17 верасня — Дню народнага адзінства. І пройдзе ён у 15.00 4 верасня 2023 года ў Доме літаратара па адрасе: Мінск, Фрунзэ, 5. Арганізатары — Саюз пісьменнікаў Беларусі, Інстытут гісторыі НАНБ, Інстытут літаратуразнаўства імя Я. Купалы НАНБ.


Асноўныя тэматычныя абсягі размовы: 1. Вытокі свята. 2. 17 верасня — Дзень народнага адзінства. Вопыт мастацкай, выхаваўчай працы, інфармаванне грамадства, чытача пра паднявольнае жыццё беларусаў у панскай Польшчы да 1939 года, пра адстойванне нашымі прашчурамі грамадскіх, нацыянальных, палітычных інтарэсаў. 3. Ушанаванне літаратурнай спадчыны беларускіх пісьменнікаў, якія працавалі ў Заходняй Беларусі ва ўмовах польскай акупацыі (М. Танк, П. Пестрак, М. Васілёк, В. Таўлай і інш.).

У круглым стале ўдзельнічаюць акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі доктар гістарычных навук Аляксандр Каваленя, дырэктар Інстытута мовазнаўствам імя Я. Коласа кандыдат філалагічных навук Ігар Капылоў, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч, галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» Аляксей Чарота, кандыдат філалагічных навук Аліна Сабуць (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы), кандыдат філалагічных навук літаратуразнаўца Святлана Ананьева (Казахстан), літаратуразнаўца Алесь Лапата-Загорскі, паэт Уладзімір Мазго, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура», пісьменнікі і публіцыст Анатоль Матвіенка і іншыя вучоныя, літаратуразнаўцы, пісьменнікі.

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.