Вы тут

Вершы кітайскай моладзі ў «Беларусі»


«Гара ўрачыстая і мудрая./ Дарога бясконцая і імклівая./ Камень нерухомы і непарушны./ Птушка вольная і дзёрзкая./ Зорка загадкавая і/ невытлумачальная./ Яны дасканала спалучаюцца,/ Як тое, што з’яўляецца вечным,/ Як неацэнны скарб,/ Які ў сэрцы зямлі,/ Аб якім мараць усе», — даводзіць свае мастацкія і грамадзянскія перакананні малады кітайскі паэт Чжан Вэй Лун, вершы якога надрукаваны ў часопісе «Беларусь» па-кітайску і ў перакладзе на беларускую мову. 


Восьмы нумар краіназнаўчага часопіса «Беларусь» за 2023 год сабраў на сваіх старонках у падборцы «Чырвоныя пялёсткі паплывуць да майго роднгага горада...». Вершы кітайскіх студэнтаў, творы маладых людзей з Паднябеснай, якія вучацца на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: Чжан Вэй Луня, Лю Хэсіцзы, Фу Сіньпіня, Лінь Вэйюаня, Чжан Шаовэй, Чэня Шуай Юя, Ван Шо, У Чжэня, Лі Юйчэня, Сюэ Цзіна, Ян Мэнтуна, Ма Дучуаня, Ван Іна. Перакладчык твораў на беларускую мову — Людміла Рублеўская. Вось што яна піша ў прадмове да публікацыі: «Кітайскія студэнты, якія вучацца ў Беларусі, вельмі таленавітыя і творыя. У гэтым можна пераканацца, пазнаёміўшыся з творамі, напісанымі студэнтамі 3 курса факультэта журналістыкі БДУ. Іх тэксты нарадзіліся пад уплывам вобразаў сусветнай літаратуры, пра якія мы з імі разважалі падчас лекцый...»

«Беларусь» ужо змясціла сёлета шэраг паэтычных кітайскіх старонак. Праўда, па-кітайску ў перакладах прафесара Гу Юя гучалі вершы беларускіх класікаў — Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча. А яшчэ раней у часопісе з’явіўся пераклад на кітайскую мову аповесці Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха». Перакладчык — Сунь Фаньці. 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.