Вы тут

Беларуская дэлегацыя ўсклала кветкі на магілу Чынгіза Айтматава


У XVI форуме творчай і навуковай інтэлігенцыі СНД «Праз узаемадзеянне культур да садружнасці і міру» ў Бішкеку ў Кыргызстане прымае ўдзел вялікая дэлегацыя ад Беларусі.


Сення навукоўцы, пісьменнікі, музейныя работнікі з Мінска наведалі мемарыяльны комплекс «Ата-Бейіт», дзе пахаваны класік сусветнай і кіргізскай літаратуры Чынгіз Айтматаў, і ўсклалі кветкі да магілы пісьменніка.

— Ужо другі раз у сваім жыцці наведваю гэту мясціну, — пракаменціраваў падзею старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч, — але ўражанні вельмі эмацыйныя. Разумееш, аглядаючы комплекс у гонар Айтматава, якога маштабу пісьменнік жыў у недалёкім ад сенняшняга дня часе. Выдатна, што і зараз яго памятаюць у Беларусі. Не так даўно перавыдадзены раман Айтматава «Буранны паўстанак», перакладчыкам якога на беларускую мову з’яўляецца Міхась Стральцоў. Пяць гадоў назад наш творчы саюз правеў конкурс імя Чынгіза Айтматава на лепшы мастацкі твор…

— Ведаю, што Айтматаў сябраваў з многімі беларускімі літаратарамі, — гаворыць на кыргызскай зямлі літаратуразнаўца Іван Саверчанка. — Найперш з Васілем Быкавым, Алесем Адамовічам. Дарэчы, Адамовіч працаваў у нашым Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, які я зараз узначальваю, і ў сваіх працах неаднойчы звяртаўся да творчасці Чынгіза Айтматава. Нізка кланяюся зямлі, якая прыняла гэтага тытана мастацкага слова. 

Сергей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.