Вы тут

Кубракоў прымае ўдзел у пасяджэнні Савета міністраў унутраных спраў дзяржаў СНД


Пасяджэнне праходзіць у горадзе Туркестан (Рэспубліка Казахстан). На парадку дня — абмеркаванне прыярытэтных пытанняў супрацоўніцтва, ходу рэалізацыі міждзяржаўных праграм барацьбы са злачыннасцю, а таксама праектаў дакументаў, якія датычацца міждзяржаўнага вышуку, павышэння бяспекі дарожнага руху на тэрыторыях краін Садружнасці.


Міністр унутраных спраў Беларусі выступіць з дакладам аб досведзе працы МУС нашай краіны па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці. Сярод іншых тэм — узаемадзеянне ў сферы забеспячэння правапарадку на аб’ектах чыгуначнага, воднага і паветранага транспарту, інвентарызацыя дагаворна-прававой базы СНД, вынікі правядзення медыяконкурсу пад эгідай Савета міністраў унутраных спраў.

Падчас абмеркавання прыярытэтных аспектаў супрацоўніцтва, у тым ліку рэалізацыі праграм барацьбы са злачыннасцю, Іван Кубракоў адзначыў, што правядзенне міждзяржаўнага спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Вышук» пацвердзіла сваю эфектыўнасць. У бягучым годзе ў нашай краіне па запытах праваахоўных органаў краін СНД затрымана 77 злачынцаў. У выніку ўзаемнага абмену аператыўнай інфармацыяй і ўзгодненай работы па яе праверцы на тэрыторыі Садружнасці затрымана 130 асоб, якія ўчынілі злачынствы ў Беларусі. Гэтаму ў многім садзейнічае дзейнасць па напаўненні Міждзяржаўнага інфармацыйнага банка фотавыявамі асоб, якія знаходзяцца ў вышуку.

Па-ранейшаму з’яўляецца актуальным супрацоўніцтва ў барацьбе з наркабізнесам. «У гэтым годзе дзякуючы эфектыўным мерам узаемадзеяння выяўлена 20 каналаў паставак у Беларусь наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, — заўважыў кіраўнік міліцэйскага ведамства Беларусі. — У разы павялічыліся аб’ёмы іх канфіскацыі, прафілактычныя мерапрыемствы, якія праводзяцца, дазволілі дабіцца зніжэння колькасці нарказлачынстваў і смерцяў ад перадазіровак».

Вострай для ўсёй сусветнай супольнасці застаецца праблема гандлю людзьмі, сэксуальнага гвалту над дзецьмі, распаўсюджвання дзіцячай парнаграфіі. Павысіць рэзультатыўнасць сумеснай барацьбы, выпрацаваць аднастайныя падыходы па кваліфікацыі такіх дзеянняў заклікана навукова-практычная канферэнцыя пад эгідай Савета міністраў унутраных спраў.

Кажучы аб супрацьдзеянні кіберзлачыннасці, Іван Кубракоў адзначыў гатоўнасць падзяліцца напрацоўкамі ў гэтай сферы. «У першую чаргу мы нацэлены на выяўленне і своечасовую ліквідацыю ўмоў, якія дазваляюць выкарыстоўваць інтэрнэт у злачынных мэтах, — паведаміў кіраўнік ведамства. — Наша задача — устанавіць і затрымаць злачынцу, дзе б ён не знаходзіўся».

У апошні час павялічылася запатрабаванне ў паслугах крыптавалютчыкаў, якія пад уяўнай падставай недасведчанасці аб злачынным паходжанні паступаючых да іх грашовых сродкаў разлічваюць у крымінальным працэсе на статут сведкі. Беларусы ініцыявалі ўнясенне змен у крымінальнае заканадаўства, якое дазволіла забяспечыць прыцягненне да адказнасці асоб, якія распаўсюджваюць у карыслівых мэтах рэквізіты банкаўскіх плацежных карт для доступу да банкаўскіх рахункаў. Гэтая практыка ўжо дазволіла прыцягнуць да крымінальнай адказнасці 270 чалавек. Акрамя таго, шырокае распаўсюджванне атрымала практыка прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці тых, хто займаецца абменам выкрадзеных грашовых сродкаў на крыптавалюце або лічбавыя плацежныя знакі. У бягучым годзе выкрыта 60 такіх асоб, арыштавана і падлягае звароту ў даход дзяржавы больш за 10 мільёнаў долараў ЗША. Гэтым вопытам беларускага праваахоўнага ведамства зацікавіліся партнёры з іншых краін. 

Наступнае паседжанне Савета міністраў унутраных спраў краін СНД адбудзецца ў Беларусі.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.