Вы тут

У сталічным музеі адкрылася часовая экспазіцыя «Адзінай памяці верныя»


22 верасня ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася часовая экспазіцыя «Адзінай памяці верныя», прысвечаная васьмідзесятай гадавіне пачатку вызвалення Беларусі. Гэта экспазіцыя — сумесны праект сталічнага музея з рэгіянальнымі музеямі Беларусі і музеямі ваенна-гістарычнага профілю краін СНД. Асновай для яе стварэння з’яўляюцца матэрыялы фондаў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 


Экспазіцыя храналагічна ахоплівае ўвесь перыяд вызвалення Беларусі з 23 верасня 1943 г.па 28 ліпеня 1944 г., ад вызвалення Камарына да Брэста. Першая частка часовай экспазіцыі прысвечана гераічным дзеянням савецкіх воінаў у баях за вызваленне ўсходніх раёнаў Палескай, Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей Беларусі ў верасні — лістападзе 1943 г. 

— Сёння мы адкрываем першы раздзел экспазіцыі. Назва праекта сімвалічна — «Адзінай памяці верныя», бо мы гаворым не толькі пра беларусаў ці ўраджэнцаў Беларусі, але і пра шматнацыянальнае сузор’е, гармонію людзей, якія прыбылі з розных куткоў былога Савецкага Саюза, сталі плячом да пляча абараняць беларускую зямлю.

Экспазіцыя будзе актыўна выкарыстоўвацца і для патрыятычнага выхавання нашай моладзі. На працягу ўсяго года плануем праводзіць урокі гісторыі, шырока выкарыстоўваючы магчымасці экспазіцыі, — адзначыў дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Варапаеў.

Падчас цырымоніі адкрыцця саветнік Дэпартамента па супрацоўніцтве ў сферы бяспекі і процідзеяння новым выклікам і пагрозам Выканаўчага камітэта СНД Віктар Актысюк падзяліўся сваім меркаваннем з удзельнікамі мерапрыемства: «Захаванне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне для народаў садружнасці з’яўляецца дзяржаўным абавязкам і свяшчэнным абавязкам цяперашняга і будучых пакаленняў. Рэспубліка Беларусь больш за ўсіх пацярпела ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Варапаеў

У выканаўчым камітэце СНД праводзіцца вялікая работа па ўвекавечанні подзвігаў, якія здзейснілі нашы народы ў імя жыцця на зямлі. Мы беражліва і з трапятаннем ставімся да таго, што нас аб’ядноўвае і гуртуе.

Саветам кіраўнікоў дзяржаў СНД было прынята рашэнне аб’явіць у Садружнасці 2025 год — Год 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне — Год міру і адзінства ў барацьбе з нацызмам».

Таксама на цырымоніі выступілі:

заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Андрэй Душачкін;

кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Юрый Макушын;

дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі кандыдат гістарычных навук Вадзім Лакіза;

дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Андрэй Ганчар і іншыя. 

Саветнік Дэпартамента па супрацоўніцтве ў сферы бяспекі і процідзеяння новым выклікам і пагрозам Выканаўчага камітэта СНД Віктар Актысюк

— Наш праект досыць працяглы, таму ў другім раздзеле мы будзем паказваць дзейнасць партызанскага руху падчас вызвалення сваёй Радзімы. Трэці раздзел заключны будзе, прысвечаны непасрэдна наступальнай аперацыі Чырвонай Арміі, падчас якой уся тэрыторыя Беларусі была вызвалена. Экспазіцыя будзе працаваць на працягу ўсяго наступнага года, — падкрэсліла куратар выставы Наталля Яцкевіч.

Кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Юрый Макушын

Дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі кандыдат гістарычных навук Вадзім Лакіза

Куратар выставы, загадчыца аддзела музея Наталля Яцкевіч

Віктар ІВАНЧЫКАЎ 

Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.