Вы тут

Наступствы ураганнагу ветру ліквідуюць у Беларусі


Парывы ветра дасягалі 25-30 м/сек. Брыгада прадпрыемства «Зелянбуд» у нядзелю, 8 кастрычніка, некалькі разоў выязджала на месцы падзення дрэў у абласным цэнтры. У асноўным выязды адбываліся ў паркавых і лесапаркавых зонах. Найбольш небяспечным аказалася падзенне шматгадовай вярбы на прывакзальнай плошчы. Ураганны вецер вырваў тоўстае дрэва з карэннямі проста на павільён. Праўда, у вячэрні час той ужо не працаваў, таму ніхто не пацярпеў. Аднак сам будынак атрымаў даволі значныя пашкоджанні. У першую чаргу брыгада «Зелянбуда» ачысціла павільён ад галінаў і часткі ствала, каб забяспечыць яго далейшую ахову. 


Аказалася, што карнявая сістэма старой вярбы знаходзілася ў аварыйным стане.

Трэба сказаць, што на тэрыторыі прывакзальнай плошчы некалькі гадоў таму адбыўся аналагічны выпадак, калі вецер паваліў такое ж дрэва. Зараз тут расце яшчэ некалькі старых вербаў. Які іх стан, пакуль невядома. Як паведамілі на прадпрыемстве «Зелянбуд», для даследвання іх аварыйнасці трэба выклікаць спецыяльную брыгаду, якая працуе пры Батанічным садзе ў Мінску. Між тым, відавочна, што стан старых дрэў трэба даследаваць. 

Найбольш складанай аказалася распілоўка ствала, дыяметр якога склаў больш метра. А вось галіны адразу знайшлі прымяненне. Іх аддалі ў заапарк, які знаходзіцца паблізу. 

Моцны вецер прынёс і праблемы з энэргазабеспячэннем. У выніку урагана на выхадных было зафіксавана значная колькасць адключэнняў электраэнэргіі ў Навагрудскім, Іўеўскім, Карэліцкім, Слонімскім, Дзятлаўскім і Шчучынскім раёнах. Галоўнымі прычынамі адключэння сталі павышаная ветравая нагрузка і падзенне дрэў і галін на лініі электрапрадач. Работы па аднаўленні працягваюцца. 

Па інфармацыі МНС, 8 кастрычніка з прычыны праходжання моцнага ветру з парывамі да 28 м/с (зафіксавана на МС «Слуцк» Мінскай вобласці) пацярпелі 12 населеных пунктаў у 8 раёнах Брэсцкай (1), Гомельскай (1), Мінскай (1) і Магілёўскай (5) абласцей. 

Пашкоджаны дахі 4 жылых дамоў у Гомельскай (1), Мінскай (1) і Магілёўскай (2) абласцях, 2 будынкаў сацкультбыту і 9 сельскіх будынкаў у Магілёўскай вобласці, адзін будынак сацкультбыту і 1 сельскагаспадарчы будынак у Брэсцкай вобласці. Зафіксаваны 254 выпадкі падзення дрэў у Брэсцкай (25), Віцебскай (7), Гомельскай (34), Гродзенскай (41), Мінскай (38), Магілёўскай (29) абласцях і ў Мінску (80).

Паваленымі дрэвамі пашкоджаны 22 аўтамабілі ў Брэсцкай (5), Гродзенскай (1), Мінскай (5), Магілёўскай абласцях (1) і Мінску (10), 9 жылых дамоў у Гродзенскай (3), Мінскай (5) і Магілёўскай (1) абласцях.

Пацярпелых няма. Работнікамі МНС і іншых арганізацый праводзіліся работы па распілоўцы і ўборцы дрэў. Вядуцца аднаўленчыя работы.

Паводле звестак ДВА «Белэнерга», на працягу сутак на тэрыторыі краіны перыядычна парушалася электразабеспячэнне 842 населеных пунктаў (Брэсцкая вобласць — 57, Віцебская — 143, Гомельская — 77, Гродзенская — 188, Мінская — 230, Магілёвская — 147), 77 сельскіх будынкаў, 2945 трансфарматарных падстанцый. Адключэнні апэратыўна выпраўляліся аварыйнымі брыгадамі. Па стане на 6.00 9 кастрычніка без электразабеспячэння заставаліся 10 населеных пунктаў (Гродзенская — 8, Мінская — 1, Магілёўская — 1) і 27 трансфарматарных падстанцый.

Маргарыта УШКЕВІЧ, Сяргей РАСОЛЬКА

Фота аўтара і з сайта МНС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.