Вы тут

Надвор'е: у канцы тыдня тэмпература нават днём будзе даходзіць да мінус 5 градусаў


Апошні месяц сезона яшчэ часта называюць перадзім’е, бо ён спалучае ў сабе рысы восені і зімы. Тэмпература паветра ўсё часцей становіцца адмоўнай, а ў ападках пачынае пераважаць мокры снег і проста снег, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


А сёлета першая дэкада лістапада парадавала жыхароў Беларусі цёплым надвор’ем. Тэмпературны фон за першыя 10 дзён лістапада аказаўся на 4 градусы вышэйшы за кліматычную норму. Паводле папярэдніх звестак, у гэтыя выхадныя месцамі маразы стануць яшчэ больш адчувальнымі, пры гэтым у разрэзе краіны па-ранейшаму будуць захоўвацца кантрасты тэмператур паміж халодным паўночным усходам і цёплым паўднёвым захадам краіны.

У сераду ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 па паўночным усходзе да плюс 7 градусаў па паўднёвым захадзе краіны. Днём будзе ад нуля да плюс 7 градусаў, у паўднёвых раёнах — да 9 цяпла.

Амаль паўсюдна чакаецца снег, мокры снег з дажджом і ў чацвер. Уначы такія кароткачасовыя ападкі пройдуць на большай частцы тэрыторыі краіны, а днём пройдуць толькі месцамі. У асобных раёнах магчымыя слабыя туман і галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 градусаў па паўночным усходзе да плюс 4 градусаў па паўднёвым захадзе краіны, днём — ад мінус 2 градусаў да 5 цяпла.

І ў пятніцу месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе з дажджом). У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 6 градусаў да плюс 1, па паўднёвым захадзе — да плюс 3 цяпла. Днём — ад мінус 2 да плюс 5 градусаў.

Згодна з папярэднімі прагнозамі айчынных сіноптыкаў, у перадапошнія выхадныя лістапада стане холадна нават у дзённыя гадзіны, а ўначы падмарозіць не на жарт. У суботу ў асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовы снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе магчымы дождж. У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман, шэрань, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 3, пры праясненнях будзе халадней — да мінус 5–12 градусаў. Днём — ад мінус 5 градусаў па паўночным усходзе да плюс 6 па паўднёвым захадзе краіны.

У нядзелю ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах чакаюцца туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 11 градусаў па паўночным усходзе да плюс 3 па паўднёвым захадзе. Днём будзе ад мінус 2 градусаў да плюс 5, а ў заходніх раёнах краіны — да 8 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.