Вы тут

Як у Завадскім раёне выбіралі лепшую сям’ю


Конкурс «Лепшая сям’я Завадскога раёна 2024 года» прайшоў 1 сакавіка ў сярэдняй школе № 43. Мерапрыемства стала адборачным турам гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года».


У конкурсе прынімалі ўдзел 7 сямей. Прэзентацыя кожнай уключала тры творчыя заданні: візітную картачку «Радавод», дзе ўдзельнікі прадставілі гісторыю роду і сямейныя звычаі; «Сакрэт поспеху» — патрабавалася раскрыць творчы патэнцыял, прадэманстраваць актыўную жыццёвую пазіцыю і здаровы лад жыцця; хатняе заданне «Сямейны кулінарны шэдэўр»: канкурсанты прэзентавалі выпечку, якую гатавалі самі, пажадана – усёй сям’ёй.

— Вы ведаеце, членам журы было вельмі складана вызначыць пераможцаў. Перад намі выступілі вельмі таленавітыя сем’і, якія прэзентавалі і свае захапленні, і расказалі пра тое, як яны паважаюць памяць аб сваіх родных і блізкіх. Мы адзначылі ўсіх — няма тых, хто прайграў у конкурсе, — падзялілася старшыня Завадской раённай арганізацыі «Белая Русь» Святлана Леаненка.

Дыплом 1 ступені і магчымасць прадставіць Завадскі раён на гарадскім этапе рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года» атрымалі Еўдакімавы, другое месца — у сям’і Ціхановіч, а трэцяе — прысуджана сям’і Суша. Апроч таго, спецыяльны прыз ад Завадской раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» атрымала сям’я Дудзінскіх. Іншыя канкурсанты ўзнагароджаны дыпломамі ўдзельніка і прызамі ад спонсараў.

Кацярына УРБАН

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.