Вы тут

Апошнія дні сакавіка будуць значна цяплейшымі за норму


Пачынаючы з нядзелі чакаюцца моцныя ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу. Дарэчы, ёсць верагоднасць і мокрага снегу, паведаміла начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Таццяна Чатырко.


Фота pexels.com

У пятніцу надвор’е ў краіне будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, у заходніх і паўночна-заходніх раёнах адаб’ецца ўплыў малаактыўных франтальных раздзелаў. Воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу па захадзе, а днём у паўночна-заходніх раёнах краіны пройдуць невялікія дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 градусаў да 2 цяпла, па захадзе краіны да плюс 4 градусаў. Максімальная тэмпература днём — 6–13 цяпла. Атмасферны ціск будзе падаць.

У суботу мы апынёмся пад уплывам атмасферных франтоў, якія ссоўваюцца з боку Заходняй Еўропы. Воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы 1–6 цяпла, максімальная днём плюс 7–14 градусаў.

У нядзелю ўмовы надвор’я прадоўжаць фарміраваць атмасферныя франты, якія рухаюцца ў наш бок з Усходніх Карпат. Воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца досыць сур’ёзныя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні парывісты. Тэмпература паветра ўначы 1–7 цяпла, а максімальная днём — 7–14 градусаў.
Будуць кароткачасовыя, але моцныя дажджы і ў панядзелак. У разгар дня ападкі будуць на большай частцы тэрыторыі краіны. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы ад нуля да плюс 6 градусаў, а максімальная днём 5–12 цяпла.

Як адзначыла Таццяна Чатырко, папярэдне, перыяд сакавіка на 2–3 градусы быў вышэйшы за кліматычную норму. Пры гэтым у большасці рэгіёнаў адзначаецца недабор ападкаў, за выключэннем асобных раёнаў Брэсцкай і Гомельскай вобласці, дзе сума ападкаў блізкая да нормы гэтага перыяду і дзе-нідзе нават перавышае яе. Што да тэмпературнага рэжыму, то трэцяя дэкада сакавіка, паводле папярэдніх ацэнак, таксама чакаецца з павышаным тэмпературным рэжымам, у асноўным на 2–5 градусаў вышэй за кліматычную норму. У начныя гадзіны тэмпературны фон па краіне будзе знаходзіцца ў межах ад слабаадмоўных да слабастаноўчых значэнняў, пры гэтым дзённыя тэмпературы будуць у асноўным станоўчымі. А вось колькасць ападкаў у трэцяй дэкадзе сакавіка павялічыцца.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.