Для студатрадаўцаў сёлета зацверджана каля 44 тысяч працоўных месцаў. Працягнецца практыка маладзёжных будоўляў. Сярод аб'ектаў — Гомельская абласная дзіцячая клінічная бальніца, Астравецкая цэнтральная раённая бальніца, транспартная развязка ў Брэсце.
Моладзь вельмі зацікаўлена ў выязных студатрадах. Сёлета заключана 14 дагавораў на працу прыкладна 500 чалавек за мяжой. У асноўным гэта сэрвісныя і педагагічныя атрады ў Расіі.
— У будучым збіраемся выйсці на Еўрасаюз. Вядуцца перагаворы з Польшчай. Мяркуецца, што каля 200 чалавек змогуць там працаваць, — дзеліцца планамі выконваючая абавязкі другога сакратара Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Эліна БРАГА.
Найбольш папулярныя студатрады — будаўнічыя, сэрвісныя, медыцынскія. У непаўналетніх попытам карыстаюцца сельскагаспадарчыя атрады, вытворчыя і экалагічныя. Заробак — не ніжэйшы за мінімальны (для тых, хто заняты на паўнацэнным працоўным тыдні). Больш за ўсіх традыцыйна атрымліваюць у будаўнічых атрадах (летась заробкі гэтых «байцоў» складалі ад 400 да 1200 рублёў), але і патрабаванні там высокія.
Цяпер, дарэчы, рэгіёнам прапануюць выказваць прапановы па ўдасканаленні работы студатрадаў, каб улічыць гэтыя нюансы ў далейшым. Першыя рэкамендацыі ўжо паступілі. Так, прапануюць павялічыць колькасць людзей у атрадзе (цяпер максімум — 30 чалавек), фарміраваць атрад не за месяц, а за 10 дзён, каб хутка рэагаваць на сітуацыю на рынку працы. Хочуць таксама спрасціць працэдуру ўзгаднення атрадаў: рабіць гэта на ўзроўні не аблвыканкамаў, а горада ці раёна.
Працаваць летам моладзь можа не толькі ў складзе студэнцкіх брыгад. Службы занятасці прапануюць хлопцам і дзяўчатам займацца азеляненнем і добраўпарадкаваннем тэрыторыі, рамонтам мэблі і кніг у школах.
— Часовае працаўладкаванне моладзі арганізуецца ва ўсіх раёнах рэспублікі. Гэта вельмі важны аспект выхавання і прафілактыкі правапарушэнняў, — кажа кансультант упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацабароны Жанна ШЧАМЯЛЁВА. — Сёлета памер фінансавання на арганізацыю занятасці навучэнцаў павялічаны на
10 працэнтаў, да 5,2 мільёна рублёў. Плануецца ўладкаваць 23,6 тысячы чалавек.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці.
Карэспандэнты «Звязды» пабачылі, як праходзяць рэпетыцыі.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.