Вы тут

У гродзенскай школе новага мікрараёна сёлета працуе два студэнцкіх атрада


Адкрыццё школы ў новым мікрараёне Грандзічы-3 абласнога цэнтра павінна адбыцца напярэдадні новага навучальнага года. Будаўніцтва вядзецца з 2021 года. Чатырохпавярховая школа разлічана больш чым на тысячу месцаў, у дзве змены тут будзе займацца каля двух тысяч вучняў. Будуць два басейны, вялікія спартыўныя і трэнажорныя залы. Школа павінна задаволіць патрэбы маладога мікрараёна ў навучальнай установе, якой пакуль тут няма. 


Штогод атрады працуюць на маладзёжных будоўлях. Летась, напрыклад, такім аб’ектам было будаўніцтва анкадыспансера, раней — работы па рэканструкцыі Кургана Славы. Сёлета рашэннем Гродзенскага аблвыканкама такой маладзёжнай будоўляў стала школа. Тут працуе два студэнцкіх атрада, якія носяць імёны Герояў Савецкага Саюза Мікалая Мультана і Уладзіміра Царука. Удзельнікі студатрадаў — студэнты Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я.Купалы, якія ў будучым атрымаюць будаўнічыя прафесіі. 

Намеснік камандзіра атрада Мацвей Пацкалевіч вучыцца на інжэнерна — на будаўнічым факультэце. 

— Для мяне вельмі важна набыць вопыт работы ў гэтай галіне, адчуць будоўлю з самага яе пачатку. Таксама ёсць магчымасць не траціць час летам, а нешта зарабіць. У нас працуе дзве брыгады. Работы самыя разнастайныя. Зараз прыбіваем дошкі да падлогі. Вядома, многаму вучымся ў больш вопытных будаўнікоў. Лічу, што гэтыя навыкі дапамогуць у будучым, таму што мы бачым увесь праект, як ён увасабляецца ў рэальнасць, — расказаў Мацвей. 

Яго сябар і аднакурснік Кірыл Сырыцкі таксама надае важнае значэнне гэтаму вопыту, магчымасці прымяніць тэарэтычныя веды на практыцы. Абодва студэнты ганарацца тым, што ім давялося працаваць на аб’екце маладзёжнай будоўлі. Вядома, ёсць і магчымасць зарабіць. Напрыклад, Кірыл мяркуе патраціць заробленыя грошы на вучобу ў аўташколе для атрымання катэгорыі А для ваджэння матацыкла. У планах — набыць і сам матацыкл.

— Праца ў студатрадах у самым разгары, і на сённяшні дзень больш за 2,5 тысячы маладых людзей працуюць у саставе студэнцкіх атрадаў, — паведаміў першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта БРСМ Андрэй Есін. — У цэлым на год у нас сфарміравана 7,5 тысяч працоўных месцаў. Нашы атрады працуюць не толькі ў Гродне і Гродзенскай вобласці, але і па ўсёй рэспубліцы. Задзейнічаны гродзенцы на рэспубліканскім праекце на прадпрыемствах «Атлант», «МАЗ». Многія атрымалі напярэдадні работы спецыяльнасці слесар механа-зборачных работ. Нашы студэнты прыступілі да медыцынскага праекта ў Наваполацку. Таксама студатрады працуюць за межамі Беларусі. Нядаўна завяршылася вахта гродзенцаў ва Усерасійскім цэнтры «Арляня» і ў летніку «Марская хваля». У хуткім часе адправіцца ў Кемераўскую вобласць Расійскай Федэрацыі яшчэ адзін медыцынскі атрад. Студэнты працавалі там летась і вельмі добра сябе зарэкамендавалі.

Па словах лідара БРСМ, студатрадаўскі рух не сціхае, хаця сёлета яму спаўняецца 60 гадоў. Напрыклад, 1 жніўня адзначаецца дзень беларускіх студэнцкіх атрадаў. Гродзенцы плануюць правеці фестываль студэнцкіх атрадаў на Аўгустоўскім канале, які, дарэчы больш за 20 гадоў таму быў аб’яўлены першай у Беларусі маладзёжнай будоўляй. 

Чарговая маладзёжная будоўля — таксама вельмі значны аб’ект. Школу ў мікрараёне Грандзічы чакаюць другі год. Пакуль такой навучальнай установы тут няма, хаця раён пастаянна будуецца, расце. Як паведамілі на будоўлі, тут работы падыходзяць да заканчэння, зараз вядуцца ўнутраныя аддзелачныя работы.

Школа будзе адпавядаць усім сучасным патрабаванням. Тут будзе арганізавана безбар’ернае асяроддзе, пакладзена тактыльная плітка, пад’ёмнікі, пандусы, а таксама ліфт. Установа павінна стаць сацыяльна-культурным цэнтрам мікрараёна, дзе дзеці і жыхары мікрараёна змогуць наведваць спартыўныя пляцоўкі, футбольнае поле, басейн. 

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.