Вы тут

Марафон «Гродна—Друскінінкай» сабраў бегуноў з 15-ці краін


Адзіны ў Еўропе трансгранічны марафон «Гродна—Друскінінкай» сёмы раз сабраў бегуноў з 15-ці краін свету.


Сёлета рамкі значна пашырыліся. У спаборніцтве прынялі ўдзел прадстаўнікі Польшчы, Літвы, Латвіі, ЗША, Германіі, Украіны, Англіі, Чэхіі, Нарвегіі, Расіі і іншых краін. Многія спартсмены не першы раз удзельнічаюць у марафоне. Дарэчы, гэты прабег не толькі для прафесійных бегуноў, але і для ўсіх аматараў актыўнага ладу жыцця. Сёлета набралася больш за 140 «марафонцаў», што на траціну больш, чым раней. Начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык, сам актыўны удзельнік прабегу, тлумачыць узросшы інтарэс дзеяннем бязвізавага рэжыму на тэрыторыі парка «Аўгустоўскі канал», у зону якога ўваходзіць і траса маршруту.

Ідэя прабегу ўзнікла невыпадкова. Неяк у спартыўным асяроддзі заўважылі, што адлегласць паміж беларускім Гродна і літоўскім горадам-пабрацімам Друскінінкай складае тую самую марафонскую дыстанцыю ў 42 км 195 м. Вось і вырашылі гэту асабліваць замацаваць сяброўскім забегам. З тае пары мінула сем гадоў, а марафон «Гродна—Друскінінкай» толькі набірае абароты.

Самым хуткім на трасе быў Юрый Капцяроў з Магілёва (2 гадзіны 28 хвілін), а сярод жанчын перамагла Алена Шумік (3 гадзіны 7 хвілін) з Брэста.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Праз мяжу — бягом!

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.