Вы тут

Мінск прымае этап Кубка свету БСБ Банк па мастацкай гімнастыцы


На пляцоўцы спартыўна-забаўляльнага комплексу Fаlсоn Сlub выступяць 126 гімнастак з 24 краін, большасць удзельніц ужо ў Беларусі, па невядомых прычынах на турнір не прыехалі спартсменкі з Германіі і Ізраіля. А вось наша зборная будзе выступаць у поўным складзе, краіну прадставіць лідар каманды Кацярына Галкіна, узыходзячая зорка Аліна Гарнасько і тытулаваныя групавічкі — Анастасія Рыбакова, Марыя Кацяк, Ганна Гайдукевіч, Ганна Швайба, Маргарыта Авадзінская і Арына Цыцыліна.


— Мы пастараемся, каб сёлета ўсё прайшло так жа цудоўна, як і летась, — расказвае галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Ірына Ляпарская. — Прыедуць наймацнейшыя гімнасткі, яны рыхтуюцца да чэмпіянату свету, які пройдзе ў верасні ў італьянскім Пезара, таму гэта адна з апошніх рэпетыцый перад галоўным стартам сезона. Мне б хацелася, каб мінчане прыйшлі падтрымаць нас, пахварэлі за дзяўчат, атрымалі задавальненне і падзялілі з намі гэта свята. А ў канцы мы зробім падарунак у выглядзе гала-канцэрта, які будзе вельмі прыгожы і цікавы.

Спецыяльна на турнір у Мінск прыляцела пяціразовая алімпійская чэмпіёнка, пяціразовая чэмпіёнка свету Нэлі Кім. Для славутай спартсменкі гэта першы візіт у Беларусь у якасці віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі.

— Я вельмі рада быць тут, хачу павіншаваць беларускую Асацыяцыю гімнастыкі з тым, што вам удалося атрымаць гэты турнір. Кубкі свету набываюць усё большае значэнне і з'яўляюцца другой кваліфікацыяй да Алімпійскіх гульняў, — сказала ў мінулым вядомая спартсменка.

Арганізатары турніру таксама адзначаюць, што ў Мінск прыедзе чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка, шматразовая чэмпіёнка свету і Еўропы Людміла Турышчава і, магчыма, чатырохразовы алімпійскі чэмпіён Аляксей Немаў.

Этап Кубка свету стартуе 4 жніўня ў 15.00 кваліфікацыяй. Яна працягнецца ў суботу ў такі ж час, і завершацца спаборніцтвы ў нядзелю фіналамі, якія пачнуцца ў 13.00.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Хочацца, каб было свята

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.