Вы тут

Мексіканскія страсці разгарэліся ў Столінскім раёне


Проста мексіканскія страсці разгарэліся на адным з падворкаў вёскі Плотніца Столінскага раёна.


Дзве жанчыны, як іх называлі, сяброўкі, без асаблівай прычыны, проста, каб парадаваць душу, зладзілі пікнічок на прыродзе. Справа была летам, таму разаслалі пакрывала пад яблыняй, сабралі гарэлкі і закускі, паклікалі мужчын: мужа 50-гадовай і сужыцеля 33-гадовай. За выпіўкай час праходзіў хутка, але старэйшая ўспомніла, што ў яе ёсць гаспадарка, ды пайшла дадому пакарміць коз, курэй, качак. А калі вярнулася, то застала нечаканую карціну: яе «сяброўка» была не толькі без адзення, але і ў абдымках мужа, не свайго, вядома.

Тады пакрыўджаная маці сямейства, бабуля ўнукаў стала лупцаваць і мужа, і саперніцу. Збіла маладую на горкі яблык падручнымі сродкамі ды пагнала законнага дахаты. Як высветлілася потым, пацярпелая праляжала ўсю ноч на зямлі голая. Да шматлікіх траўмаў дабавілася пераахаладжэнне. Адным словам, 33-гадовая жанчына памерла праз суткі ў бальніцы. Старэйшай суд прызначыў сем гадоў пазбаўлення волі. На судзе яна прасіла спагады, гаварыла, што зусім не думала пра забойства. А варта было б падумаць хоць пра тое, што будуць адказваць яе дзеці ўнукам на пытанне, чаму бабуля ў турме.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Застолле — каханне — забойства

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.