Вы тут

У чацвер і пятніцу сіноптыкі абяцаюць месцамі да мінус 20 градусаў


Апошні месяц зімы не спяшаецца здаваць свае пазіцыі: на гэтым тыдні чакаецца халоднае надвор'е. Ды і снегу будзе больш, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўмовы надвор'я будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў вільготнай паветранай масе. Таму ў асобных раёнах краіны не абыдзецца без невялікага снегу. Месцамі на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўдзень будзе ад мінус 5 градусаў да 1 цяпла. Пахаладанне прыйдзе ў сераду. Тады пад уплывам франтальнага падзелу на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. За фронтам на тэрыторыю краіны накіруецца халоднае паветра з арктычных мораў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 7 да мінус 13 градусаў, па паўночным усходзе краіны будзе да 15 марозу. Месцамі ўначы па краіне пры праясненнях да мінус 16—19 градусаў. Удзень чакаецца ад мінус 3 да мінус 8 градусаў, толькі па крайнім паўднёвым захадзе краіны тэмпературны фон будзе крыху вышэйшы: уначы 4—6 марозу, удзень — ад нуля да мінус 2 градусаў.

Самыя моцныя маразы тыдня прагназуюцца ў ноч на чацвер і на пятніцу. Так у чацвер у асобных раёнах Беларусі магчымы невялікі кароткачасовы снег, месцамі на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 8 да мінус 14 градусаў, па паўночным усходзе краіны будзе 15—18 марозу, месцамі па краіне пры праясненнях да мінус 19—20 градусаў. Удзень чакаецца ад мінус 4 да мінус 9 градусаў. Толькі па крайнім паўднёвым захадзе краіны ўначы прагназуецца 4—7 марозу, а ўдзень — ад мінус 1 да мінус 3 градусаў. І ў пятніцу захаваецца марознае надвор'е, у асобных раёнах краіны пройдзе кароткачасовы снег. На дарогах месцамі чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 11—17 марозу, пры праясненнях ад мінус 18 да мінус 20 градусаў. Удзень будзе ад мінус 6 да мінус 12 градусаў. У паўднёва-заходніх раёнах краіны маразы прагназуюцца больш слабыя. Там уначы будзе мінус 5—10 градусаў, удзень — 4—5 марозу.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Маразы...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.