Вы тут

З'яўляюцца новыя разнавіднасці беларускай мовы


Аб гэтым акадэмік НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец заявіў на круглым стале да Дня роднай мовы, які прайшоў у рэдакцыі газеты "Звязда".


- Мы павінны толькі радавацца, што з'яўляюцца новыя разнавіднасці мовы, што яна пашырае сферы ўжывання, і з'яўленне гэтых разнавіднасцей сведчыць пра яе паўнавартаснасць і поўнафункцыянальнасць. Мы павінны пазбавіцца ад такога стэрэатыпа, што калі мы гаворым пра беларускую мову, то маем на ўвазе перш за ўсё яе літаратурны варыянт. Але любая нацыянальная мова не зводзіцца толькі да літаратурнай разнавіднасці. У любой еўрапейскай мове сёння існуюць самыя розныя варыянты акрамя літаратурнага. Тое, што ў нас, нягледзячы на пэўныя праблемы з беларускай мовай у грамадстве, з'яўляюцца яе новыя разнавіднасці, у тым ліку сацыяльныя дыялекты, сведчыць, што беларуская мова пашырае сферу свайго выкарыстання, што яна з'яўляецца рэальным сродкам зносін пэўных частак нашага грамадства. Тым больш калі мы гаворым пра сацыяльныя дыялекты, то гэта якраз тая сфера зносін, дзе ніхто не можа прымусіць выкарыстоўваць тую ці іншую мову. І калі яна з'яўляецца ў такім асяроддзі — гэта значыць, што яна запатрабаваная.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.