Вы тут

Рэха Чарнобыля. Паміж дзвюма радзімамі


Ганна Шаціла і яе дачка Галіна Прохарава прыехалі на сваю малую радзіму — у былую вёску Варацец Хойніцкага раёна, наведалі родны дом, які пакінулі яшчэ ў першыя дні аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Такія сустрэчы для іх вельмі рэдкія — і таму дарагія, хвалюючыя, незабыўныя.


Калі выбухнуў чарнобыльскі рэактар, тысячы нашых суайчыннікаў страцілі самае святое — малую радзіму. Вёску Варацец Хойніцкага раёна, у якой пражывалі 344 жыхары, рашэннем камісіі па адсяленні «прыпісалі» да вёскі Камсамолец Рэчыцкага раёна. Там для перасяленцаў пабудавалі новую вуліцу, якую і дагэтуль называюць «чарнобыльскай».

Варацецкая жыхарка Ганна Шаціла, якой у 1986 годзе было сорак чатыры гады, таксама вырашыла не адрывацца ад землякоў і, скарыўшыся лёсу, справіла «ўваходзіны» ў свой новы дом. Стала абжывацца. Не так проста было звыкацца з чужой бацькаўшчынай, але сям'я — муж і двое дзяцей, работа — усё жыццё Ганна працавала даяркай, і, нарэшце, добрыя адносіны з адавяскоўцамі-палешукамі дапамагалі справіцца з болем ад страты роднага гнязда.

Трыццаць два гады мінула з той пераломнай вясны, пасталелі і разляцеліся з дому дзеці, выраслі ўнукі, але цяга да пакінутай хаты (хоць яна і разрабавана), да родных магіл, не адпускае. І з набліжэннем радаўнічных дзён хваля ўспамінаў зноў прымушае мацней біцца сэрца. У такія дні баба Ганна чакае чарговай сустрэчы з Варатцом, не спіць і прымае таблеткі ад ціску.

— Хочацца пабачыцца з былымі суседзямі, сяброўкамі маладосці, нашчадкамі аднавяскоўцаў... Час ідзе, мы сівеем, мала нас ужо застаецца, — кажа Ганна Адамаўна ў размове пра сваё незваротнае мінулае, пра паездку ў Хойніцкі раён і пра новую радзіму — вёску Камсамолец, якая стала для яе сапраўды роднай.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.