Вы тут

Гасцей выставы «СМІ ў Беларусі» бясплатна пракансультуюць натарыусы


Стэнд Выдавецкага дома «Звязда» на выставе «СМІ ў Беларусі» сумесна з Беларускай натарыяльнай палатай правядзе акцыю. 4 мая нашы чытачы змогуць атрымаць бясплатную кансультацыю ад спецыялістаў Мінскай гарадской і Мінскай абласной натарыяльных акруг.


Артур Стрэх, памочнік Старшыні Беларускай натарыяльнай палаты. Фота БЕЛТА.

Наведвальнікі атрымаюць бясплатныя кансультацыі па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыята. Спецыялісты будуць рады даць інфармацыю пра ўсё, што тычыцца завяшчання, дарэння, спадчынных правоў, выезду дзяцей за мяжу, адчужэння нерухомасці, здзяйснення выканаўчых подпісаў, а таксама адказы на іншыя актуальных пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыята.

– Падобныя акцыі, якія праводзяцца ў рамках прававой асветы насельніцтва, для натарыусаў рэспублікі сталі традыцыйнымі. Мэтай такіх мерапрыемстваў з'яўляюцца, перш за ўсё, забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павышэнне ўзроўню правасвядомасці, прававой культуры і пісьменнасці насельніцтва, – распавёў Артур Стрэх, памочнік Старшыні Беларускай натарыяльнай палаты.

Спецыялісты Мінскай гарадской натарыяльнай акругі прымуць грамадзян з 10 да 12 гадзін, а Мінскай абласной – з 12 да 14.

Нагадаем, XXII Міжнародная спецыялізаваная выстава «СМІ ў Беларусі» пройдзе з 3 да 5 мая па адрасе пр. Пераможцаў, 14.

Дар'я СПЕВАК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.