Вы тут

Тыдзень бэзу пачынаецца ў Батанічным садзе


Знакаміты бэзавы сад Цэнтральнага батанічнага саду НАН налічвае больш за 250 гатункаў, у тым ліку больш за 16 - уласнай селекцыі. Ацаніць дэкаратыўную калекцыю бэзу, навучыцца мастацтву вырошчвання гэтага віду, пракансультавацца ў вядучых спецыялістаў ЦБС можна штодня, акрамя панядзелка.


Кульмінацыяй Тыдня стане культурна-асветніцкае мерапрыемства "Бэзавыя мроі", якое пройдзе 19 мая. Толькі ў гэты дзень куратар калекцыі бэзу, кандыдат біялагічных навук Наталля Македонская правядзе пазнавальныя гутаркі з наведвальнікамі, раскажа, як зрабіць правільны выбар, набываючы саджанцы бэзу для свайго ўчастка. Вопытны спецыяліст-візажыст Вольга Грыбава зацікавіць многіх наведвальніц сваім майстар-класам «Пяшчотны вобраз бэзу, або як зрабіць макіяж на рамантычны вечар».

Марына БЕГУНКОВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.