Вы тут

У чачэнскім часопісе


Неаднойчы ў апошнія гады чачэнскі грамадска-публіцыстычны і літаратурна-мастацкі часопіс «Нана» («Маці») звяртаецца да беларускай літаратуры.


Вось і ў першым нумары за 2018 год — новая беларуская публікацыя (часопіс выходзіць адзін раз у квартал накладам 1000 экзэмпляраў). На два часопісныя развароты падборкай з сямі вершаў прадстаўлена паэзія Таццяны Сівец. Вершы пададзены па-беларуску і па-чачэнску. Падборцы папярэднічае вялікая прадмова, дзе расказваецца пра творчасць маладой і таленавітай беларускай паэтэсы. Перакладчыца вершаў на чачэнскую мову — Лула Куні.

Імя перакладчыцы добра вядома ў Беларусі. На працягу некалькіх апошніх гадоў яна часта выступае з вершамі ў беларускіх літаратурна-мастацкіх выданнях, у тым ліку — і ў газеце «Літаратура і мастацтва».

Звязаўшыся з перакладчыцай з Грознага, удалося даведацца, што «Нана» сістэмна збіраецца прыадчыняць акно ў свет беларускай паэзіі, якая ствараецца сёння. Найперш — жаночай паэзіі. Запланаваны да друку ў перакладзе на чачэнскую мову публікацыі вершаў Юліі Алейчанкі, Марыі Кобец, Людмілы Рублеўскай і іншых вядомых у Беларусі паэтэс.

 Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.