Вы тут

26 ліпеня адбудзецца незвычайная прагулка па сталічным музеі валуноў


Зрабіць сумесны вячэрні праменад і прайсці па ўсіх кутках роднай краіны за некалькі гадзін прапануюць ахвотным канал «Культура» Беларускага радыё і Беларускае грамадскае аб'яднанне экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. 26 ліпеня адбудзецца незвычайная прагулка па сталічным музеі валуноў, межы якога, калі зірнуць на парк плошчай сем гектараў з вышыні, утвараюць контуры Беларусі.


Экскурсію, што пачнецца а 19-й гадзіне, будзе весці майстар экскурсійнай справы Мікалай Чырскі, які раскажа мноства цікавых фактаў і захапляльных легендаў не толькі пра рэшткі ледавіковага перыяду, звезеныя ў музей з розных куткоў Беларусі, але і пра іншыя этапы нашай агульнай гісторыі.

Таксама ў сустрэчы возьмуць удзел творчыя супрацоўнікі радыё «Культура», гатовыя да нефармальных стасункаў са слухачамі.

Папярэдне запісацца на экскурсію можна на афіцыйным сайце канала альбо па рэдакцыйным нумары +375 (17) 284-84-11.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Сустрэнемся ў музеі

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.