Вы тут

У Іванаве збіраюцца пісьменнікі розных народаў


Па традыцыі, якая бярэ адлік з 2007 года, у межах святкавання Дня беларускага пісьменства праходзіць міжнародны круглы стол беларускіх і замежных пісьменнікаў «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго».


Сёлета ён праходзіць у Варацэвічах у раённым музейным комплексе імя Напалеона Орды. Іванаўская зямля, Берасцейскі край сустракаюць літаратараў з Казахстана, Латвіі, Расіі, Эквадора, Украіны, Кыргызстана, Кітая, Узбекістана, Польшчы, Літвы. Расійскую Федэрацыю прадстаўляе найбольшая дэлегацыя. З Башкартастана прыехала паэтэса Зульфія Хананава. Яе творы ўжо друкуюцца ў перакладзе на беларускую мову — у газеце «Літаратура і мастацтва», часопісе «Маладосць». З Татарстана — кіраўнік музея Янкі Купалы ў Пячышчах Рыма Абызава. З Масквы — галоўны рэдактар часопіса «Роман-газета» празаік Юрый Казлоў, намеснік старшыні ФНКА «Беларусы Расіі» Валерый Казакоў.

Да круглага стала выйшаў нумар часопіса «Маладосць» з перакладамі з розных нацыянальных літаратур. «Мастацкая літаратура» падрыхтавала альманах «Сугучча. Беларусь — Расія», які будзе прэзентаваны ў Варацэвічах. Публікацыямі, звязанымі з развіццём міжнародных стасункаў беларускай літаратуры, адзначаны апошнія нумары газет «Літаратура і мастацтва», «Союз Евразия». Так што будзе пра што сёння пагаварыць пісьменнікам з розных краін. Несумненна, у цэнтры дыскусій акажацца пытанне мастацкага перакладу, шляхоў да зносін мастацкага слова розных народаў. Вось і выступленне пісьменніцы з Эквадора Давіны Пасас носіць такую назву — «Пераклад — міжкультурнае звяно сувязяў».

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.