Вы тут

Анонс вераснёўскага нумара «Алесі»


Наша Іаланта пакарыла Японію

У чэрвені на адкрыцці Фестывалю расійскай культуры ў Японіі ў вялізным канцэртным зале «Санторы-хол» у Токіа надзвычай пранізліва прагучала, бадай, самая светлая опера П. І. Чайкоўскага — «Іаланта» ў выкананні Расійскага нацыянальнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Плятнёва. На галоўную партыю Іаланты маэстра запрасіў вядучую салістку Вялікага тэатра Беларусі Анастасію Масквіну.

Беларуская прыма стала госцяй вераснёўскага нумара часопіса «Алеся». У сваім інтэрв'ю часопісу Анастасія падзялілася не толькі ўражаннямі аб японскай публіцы, але і творчымі планамі на найбліжэйшы тэатральны сезон, з удзячнасцю прыгадала сваіх настаўнікаў, расказала пра сына, якога лічыць сваім найлепшым сябрам.


Чапаеў і Пецька сустрэліся ў беларускім фільме

Беларусь стала месцам, дзе адкрыўся талент многіх артыстаў, якія потым праславіліся на ўвесь Савецкі Саюз.

Так, у 1931 годзе славуты беларускі рэжысёр Уладзімір Корш-Саблін здымаў першы гукавы фільм на беларускай мове «Першы ўзвод». Менавіта ў гэтай карціне склаўся зорны дуэт мегапапулярнага фільма «Чапаеў», а менавіта Барыса Бабачкіна (Чапаеў) і Леаніда Кміта (Пецька). Пра гэту і іншыя цікавыя старонкі гісторыі айчыннага кінематографа расказвае рэпартаж з музея беларускага кіно, надрукаваны ў вераснёўскім нумары часопіса «Алеся». З яго можна даведацца пра самыя незвычайныя экспанаты музея, а таксама азнаёміцца з афішай найбліжэйшых кінапраглядаў, бо ў музеі фільмы яшчэ і дэманструюць.


Адпачываць трэба смачна

Так лічыць гаспадыня аграсядзібы «Валерыя» Наталля Пракапук, якая некалькі гадоў таму выкупіла непадалёк ад Белавежскай пушчы будынак старой вясковай школы, стварыла аграсядзібу і назвала яе ў гонар любімай бабулі. Сёння гэтая сядзіба славіцца як «гастранамічная», бо аўтэнтычныя беларускія рэцэпты Наталля асабіста збірала па ўсёй Беларусі. Летась «Валерыя» перамагла ў конкурсе на самую лепшую аграсядзібу ў намінацыі «Нацыянальная беларуская кухня». Пра свае кулінарныя экспедыцыі ў «глыбінку», планы развіцця сядзібы і перспектывы сямейнага бізнесу наогул Наталля Пракапук расказвае ў вераснёўскім нумары часопіса «Алеся».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.