Вы тут

База даных шматдзетных сем'яў будзе створана ў Беларусі да 2020 года


Рэспубліканская міжведамасная база даных шматдзетных сем'яў будзе створана ў Беларусі да 2020 года для маніторынгу аказання такім сем'ям паўнацэннай дзяржпадтрымкі. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў, перадае БЕЛТА.


"Мінпрацы працуе над стварэннем базы даных шматдзетных сем'яў, рэсурс дасць магчымасць выяўляць шматдзетныя сем'і і маніторыць аказанне ім у поўнай меры дзяржаўнай падтрымкі, - сказаў Валерый Кавалькоў. - Яна павінна быць створана да 1 студзеня 2020 года. Цяпер працуем над праектам указа аб фарміраванні такой базы і палажэннем аб парадку яе вядзення і фарміравання, дзе будуць распісаны ўсе ролі. Ключавыя міністэрствы - МУС, адукацыі і аховы здароўя".

Неабходнасць стварэння такой кансалідаванай базы звязана з тым, што далёка не заўсёды грамадзяне краіны ведаюць пра тыя сацыяльныя гарантыі, якія прадастаўляюцца ў Беларусі шматдзетным сем'ям. 

Цяпер улік шматдзетных сем'яў вядзецца на рэгіянальным узроўні - на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у якія паступае інфармацыя з устаноў адукацыі, аховы здароўя, сістэмы МУС. Усяго такіх ТЦСАНаў у рэспубліцы 146, а таксама ў Мінску і Гомелі працуюць цэнтры сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей (сацыяльнай дапамогі сям'і і дзецям). Банкі даных розных катэгорый сем'яў з дзецьмі, маючых патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы і дапамозе, змяшчаюць інфармацыю, якая датычыцца ўмоў пражывання, занятасці бацькоў, фактараў сацыяльнай нядобранадзейнасці. На ўліку ў цэнтрах на 1 ліпеня 2018 года знаходзілася больш за 100 тыс. шматдзетных сем'яў, 29 тыс. сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, амаль 6 тыс. няпоўных сем'яў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.