Вы тут

З 9 снежня на БЧ — новы графік руху


На дарогах краін Садружнасці і Еўрасаюза новы графік руху цягнікоў на 2018/2019 год пачне дзейнічаць з 0.00 гадзін 9 снежня, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.


У міжнародных зносінах графікам руху цягнікоў на 2018/2019 год прадугледжаны наступныя змены.

  • Прызначаны новы міжнародны цягнік № 328/327 Мінск — Казань адпраўленнем ад станцыі Мінск-Пасажырскі ў 21.55 па серадах, прыбыццём у Казань у 17.53 па пятніцах. У адваротным кірунку са станцыі Казань — у 7.43 па суботах і прыбыццём на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 5.13 па панядзелках. У складзе цягніка прадугледжваецца таксама курсіраванне бесперасадачных вагонаў Брэст — Казань і Гомель — Казань.
  • Цягнік Брэст — Саратаў прызначаны ў зносінах Баранавічы — Саратаў. Ён будзе адпраўляцца з пачатковай станцыі па нядзелях і прыбываць у Саратаў па аўторках, з Саратава — па аўторках, а прыбываць на канцавую станцыю па чацвяргах. У складзе цягніка прадугледжваецца таксама курсіраванне бесперасадачных вагонаў Брэст — Саратаў і Гомель — Саратаў.
  • Зменены расклад цягніка № 317 Караганда — Баранавічы.
  • З улікам попыту на перавозкі ў летні перыяд 2019 года прадугледжаны цягнік № 451/452 Мінск — Варна.
  • У міжрэгіянальных зносінах будзе прызначаны новы цягнік бізнес-класа ў зносінах Мінск — Гродна маторвагонным рухомым саставам. Час адпраўлення цягніка са станцыі Гродна — у 6.39, прыбыццё на станцыю Мінск-Пасажырскі — у 10.42. Час адпраўлення са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 15.30, прыбыццё на станцыю Гродна — у 19.38.
  • У летні перыяд на найбольш запатрабаваных кірунках захавана штодзённае курсіраванне цягнікоў № 94/93 Мінск — Адэса, № 100/99 Мінск — Новааляксееўка, а таксама бесперасадачныя вагоны з Мінска да Херсона і Бярдзянска.
  • Таксама ў новым графіку працягнуць курсіраванне бесперасадачныя вагоны фарміравання Беларускай чыгункі з Мінска да Кішынёва з перыядычнасцю праз дзень.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.