Вы тут

Паступіць праект новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі


Хутка ў Палату прадстаўнікоў паступіць праект новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Яна прадугледжвае ў тым ліку і нюансы атрымання дадатковай адукацыі. Менавіта яны абмяркоўваліся падчас выязнога пасяджэння на тэму «Аб некаторых асаблівасцях і праблемах арганізацыі дадатковай адукацыі дарослых», у якім, акрамя дэпутатаў профільнай камісіі, удзельнічалі прадстаўнікі міністэрстваў фінансаў і адукацыі.

Дэпутаты наведаліся ў Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Міністэрства фінансаў і на свае вочы пабачылі, як арганізаваны працэс. «Гэты праект кодэкса — самы важны ў адукацыйнай сферы. Таму мы вывучаем досвед цэнтра, які я лічу ўзорнай установай, каб на яго прыкладзе цалкам зразумець асаблівасці, праблемы і задачы ўсёй сістэмы. Гэта дазволіць павысіць якасць падрыхтоўкі праекта кодэкса», — падкрэсліў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па адукацыі, культуры і навуцы Ігар МАРЗАЛЮК.

Гонар цэнтра — унікальны выкладчыцкі склад: чытаць лекцыі сюды запрашаюць распрацоўшчыкаў нарматыўна-прававой базы. Тут ёсць сучасныя тэхналогіі для вэбінараў, анлайн-канферэнцый, утульныя аўдыторыі і інтэрнат. Дарэчы, дызайн памяшканняў вельмі ўразіў удзельнікаў пасяджэння, асабліва жанчын, — вучыцца ў такіх умовах хацелася б кожнаму. Дэпутаты таксама горача падтрымалі ідэю правядзення конкурсу на самага лепшага бухгалтара бюджэтнай арганізацыі.

Яны адзначылі, што сістэма дадатковай адукацыі дарослых — важны фактар сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. У павышэнні кваліфікацыі і перападрыхтоўцы занятыя амаль 400 устаноў адукацыі — ці не зашмат для невялікай дзяржавы? Дэпутаты згадзіліся, што патрэбны мадэрнізацыя, узбуйненне, каб на рынку адукацыйных паслуг засталіся самыя моцныя і запатрабаваныя.

Сярод навацый у праекце кодэкса — норма аб магчымасці дыстанцыйнага навучання і адмена абмежавання па мінімальнай напаўняльнасці груп павышэння кваліфікацыі: слухачоў павінна быць не больш за трыццаць.

Народныя абраннікі згадзіліся, што навучанне на працягу ўсяго жыцця — залог поспеху асобнага грамадзяніна, а праз яго — і сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы.

Варвара МАРОЗАВА

Загаловак у газеце: Вучыцца ніколі не позна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.