Вы тут

Беларускія альпіністы з агнём II Еўрагульняў трапілі ў снежны шторм


Беларускія альпіністы, якія падымаюць агонь II Еўрапейскіх гульняў на гару Манблан, патрапілі ў снежны шторм і пакуль не дасягнулі вяршыні, інфармуе афіцыйны сайт спаборніцтваў.


Вопытныя спартсмены Уладзіслаў Каган і Віктар Лутаў даставілі полымя ў лагер на вышыню 2600 м, дзе іх чакала штурмавая пяцёрка ў складзе Максіма Вінчэўскага, Аляксандра і Міхаіла Вайцюкоў, Дзяніса Жыдкова і Міхаіла Макеенкі. Аднак моцны вецер, які дасягаў хуткасці 100 км/г, і снежны шторм не дазволілі ўзысці на вяршыню.

Як адзначыў Уладзіслаў Каган, цяпер усё залежыць ад умоў надвор'я. "Сёння надвор'е палепшылася, але выйшлі хлопцы з лагера значна пазней. Веру, што ўзыдуць, але калі - сказаць цяпер складана", - сказаў ён.

Пасля цырымоніі запальвання агню, якая адбылася 3 мая ў Рыме, беларуская дэлегацыя адправілася да падножжа Монблана. Далей эстафета "Полымя свету" наведае шэраг еўрапейскіх краін, а 12 мая прыбудзе ў Беларусь. Спачатку эстафета агню пройдзе па Брэсцкай вобласці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.