Вы тут

У дырэкцыі фестывалю «Славянскі базар» падвялі вынікі


У дырэкцыі самага маштабнага на постсавецкай прасторы Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар» падвялі вынікі.


Фота Ганны Занкавіч.

Кіраўнік дырэкцыі Глеб Лапіцкі расказаў, у прыватнасці, што сёлета прыблізна на 10 % больш рэалізавалі білетаў — каля 72 тысяч. Акрэдытацыю атрымала каля 5270 чалавек. Усяго адбылося больш за 160 мерапрыемстваў. А дзякуючы магчымасці прыехаць на фэст у рамках бязвізавага рэжыму Віцебск наведалі прыблізна восем тысяч турыстаў. Вельмі добра разыходзіліся білеты на латвійскай анлайн-платформе продажу — каля 1270 (для параўнання: летась іх рэалізавалі прыблізна 50). У дырэкцыі «Базару» паведамілі, што цяпер будуць рэкламаваць аналагічную магчымасць у Літве і Эстоніі.

Глеб Лапіцкі падзякаваў валанцёрам, якія ўпершыню працавалі на «Базары». Усяго іх было каля 190, а самая старэйшая нарадзілася ў 1940 годзе! На наступным фестывалі, магчыма, будуць задзейнічаны не толькі віцебскія валанцёры, але і памочнікі з іншых гарадоў і нават краін. (Сёлета, дарэчы, у фэсце бралі ўдзел прадстаўнікі 42 дзяржаў.) Вельмі шмат людзей сачыла за падзеямі фэсту ў інтэрнэце. Напрыклад, сайт «Базару» ў дні яго правядзення наведала 223 тысячы чалавек, а колькасць праглядаў перавысіла 600 тысяч.

Глеб Лапіцкі анансаваў новы праект, які цэнтр культуры «Віцебск» правядзе зімой адразу пасля Каляд. Пра тое, якім ён будзе, інфармацыя пакуль не распаўсюджваецца. Можна, напэўна, дакладна назваць яго «зімовым рэхам фестывалю».

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: ...І зімовае рэха «Базару»

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.