Вы тут

Сырныя святы пройдуць на Гродзеншчыне 24 жніўня


Піцу-велікан спякуць у аграгарадку Жупраны Ашмянскага раёна падчас свята «Вясковы сыравар», а ў Навагрудку пройдзе квасны марафон на свяце «Хлеб, сыр, квас і добры настрой».


Найбольш актыўныя паўдзельнічаюць у «Сырных паядынках» у Жупранах, паспрабуюць сябе ў «Малочных прыгодах» або «падояць карову». А пакаштаваць і набыць хатнія малако, сыр, масла і разнастайныя тварожныя стравы з каровінага ды казінага малака змогуць абсалютна ўсе. Галоўнай «сырнай разынкай» свята «Вясковы сыравар» стане піца-велікан, якой арганізатары абяцаюць пачаставаць кожнага госця, што прыедзе на свята.

Падчас свята «Хлеб, сыр, квас і добры настрой» у Навагрудку мясцовыя прадпрыемствы на імправізаваных падворках правядуць майстар-класы і цікавыя конкурсы. А пастаянныя ўдзельнікі свята — манахі Свята-Елісееўскага Лаўрышэўскага мужчынскага манастыра — прапануюць сваю выпечку, мёд і травяныя бальзамы.

Гасцей чакаюць забегі с перашкодамі, спаборніцтвы ў лепцы фігурак з цеста, стварэнне караляў з абаранак, віктарыны і навіны пра сыр. На «Рамесным праспекце» можна будзе пакаштаваць і набыць шмат смачнай і карыснай прадукцыі ў сырнай, хлебнай і кваснай зонах.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.