Вы тут

У Адміністрацыі Прэзідэнта новы кіраўнік. Ім стаў першы намеснік старшыні КДБ Ігар Сергеенка


Аляксандр Лукашэнка прыняў кадравыя рашэнні.


Прэзідэнт назначыў першага намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Ігара Сергеенку кіраўніком Адміністрацыі, прарэктара БДУ Вольгу Чупрыс — намеснікам кіраўніка. Наталля Качанава, якая дагэтуль занімала пасаду кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, назначана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Былы намеснік кіраўніка Валерый Міцкевіч выбраны ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, абмеркаванняў кандыдата на пасаду кіраўніка Адміністрацыі было шмат. У выніку Прэзідэнт спыніўся на Ігары Сергеенку.

«Што мяне больш за ўсё схіліла, ваша праца ў Камітэце дзяржбяспекі была звязана якраз з праблемамі, якімі прыярытэтна займаецца Адміністрацыя, — кадры і іх чысціня, палітычныя пытанні, сацыяльна-палітычныя. І важна, што вы ведаеце людзей знутры дзякуючы працы ў КДБ», — звярнуўся да Ігара Сергеенкі кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што ў палітычным штабе Прэзідэнта, якім з’яўляецца Адміністрацыя Прэзідэнта, мусяць быць самыя сумленныя людзі. Наталля Качанава па просьбе кіраўніка дзяржавы «застаецца побач».

«Шкада будзе згубіць вялікі досвед, чаму я яе вучыў. Гэта вельмі складаная праца. У Адміністрацыі — вельмі складаная, а кіраўніком — гэта гарачая патэльня», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён паставіў задачу працаваць так, каб «новае пакаленне змагло працягнуць работу і захаваць краіну». Галоўная задача зараз — запусціць механізм работы палат новага Парламента, падкрэсліў Прэзідэнт. Ён накіраваў у Савет памочніка Прэзідэнта інспектара па Магілёўскай вобласці Міхаіла Русага, старшыню Мінскага аблвыканкама да сёлетняга снежня Анатоля Ісачанку і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Егіпце Сяргея Рачкова.

Па Канстытуцыі назначыць у Савет Рэспублікі Прэзідэнт можа восем чалавек.

Варвара МАРОЗАВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.