Вы тут

Што ўпрыгожвае ёлку Вялікага тэатра?


Пераможцаў сямейнага конкурсу «Навагодняя тэатральная цацка» ўзнагародзілі ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі. Гран-пры ўганаравана сям’я Каляснікавых з Мінска за цацку «Захавальнік часу». Першае месца атрымала сям’я Кацуба з Мінска з цацкай «Маленькі прынц і яго маленькая планета». Другое месца — работа «Мышыны кароль» сям’і Бацяноўскіх з Жодзіна. А трэцяе месца — у сям’і Караванскіх з Мінска за «Белага лебедзя», зробленага па тэхналогіі XIX стагоддзя.


Ганна Юч і яе дачка Міраслава. Фота Наталлі Баграцовай

Конкурс «Навагодняя тэатральная цацка» ладзіўся ужо шосты раз як частка праекта «Вялікі тэатр — дзецям!» Сёлета колькасць удзельнікаў — больш чым 100 сямей з розных куткоў Беларусі. Некаторыя з іх прадстаўлялі на конкурс адразу некалькі работ. Шмат дзяцей удзельнічалі не ўпершыню. Цацкі зроблены з розных матэрыялаў, абмежаванняў няма. Галоўнае — сумесная праца сям’і. Работы ўдзельнікаў упрыгожылі галоўную ёлку Вялікага тэатра. Cамыя папулярныя героі сёлета — Маленькі прынц і Мышыны кароль.

Акрамя падарункаў, пераможцы атрымалі галоўны прыз ад тэатра — магчымасць пабачыць казачны балет Пятра Чайкоўскага «Шчаўкунок». Да таго ж партнёры і спонсары тэатральнага праекта ўвялі каля 20 асаблівых намінацый. Гэта і самая першая, і самая арыгінальная, і самая чароўная, і самая вялікая цацкі... Уручаўся прыз нават самаму маленькаму ўдзельніку: за «Цуд-цацку» да спектакля «Шчаўкунок» яго атрымалі Ганна Юч і яе 11-месячная дачка Міраслава.

У журы конкурсу — людзі, якія займаюцца з дзецьмі і могуць даць эстэтычную ацэнку, прыслухоўваюцца да той ці іншай дзіцячай ініцыятывы (артысты, мастакі, дызайнеры). За гады існавання конкурсу выпрацаваліся крытэрыі, якія вызначаюць творчую фантазію, паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара Вялікага тэатра Беларусі Уладзімір Рылатка.

— Часам фантазія дзіцяці звязана з летуценнямі, фантастычным светам. Калі дзіця нешта прыдумляе, то стварае сапраўдную легенду: адбываецца тое, што ў яго ўяўленні зусім іншае, — лічыць Уладзімір Рылатка. — Сустракаюцца ўнікальныя работы. Бывае, цяжка здагадацца, з якога матэрыялу яны зроблены. Асабіста мне з ёлачных цацак найбольш падабаюцца абстракцыі, не звязаныя з якім-небудзь сюжэтам. Яны сустракаюцца радзей і часам іх можна пераблытаць з ліхтарыкамі. Але гэта сапраўды цуд. Увогуле, мэта праекта — каб на некалькі дзён дзеці трапілі ў казку. Тады і працэс стварэння цацкі становіцца незабыўным.

Яшчэ колькі гадоў таму ёлачныя цацкі кожная сям’я рабіла ўласнаручна. Гэта была цудоўная традыцыя, калі да свята рыхтаваліся, у тым ліку ствараючы нешта новае. Конкурс «Навагодняя тэатральная цацка» — даніна традыцыі, якую арганізатары імкнуцца захаваць.

Яўгенія ШЫЦЬКА

Загаловак у газеце: Маленькі прынц і Мышыны кароль

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.