Вы тут

Сучасная біягазавая электрастанцыя з'явілася ў ААТ «Белавежскі» Камянецкага раёна


Станцыя магутнасцю 1 МВт узведзена недалёка ад буйнога свінакомплексу. Мяркуецца, што яна будзе не толькі генерыраваць «зялёную» энергію, але і нейтралізуе пах ад свінафермы, пры гэтым ператворыць арганічныя адходы ў вадкія ўгнаенні без паху.


Інвестыцыйны праект коштам каля шасці мільёнаў долараў рэалізавала літоўская кампанія Modus Energy. Прадстаўнік кампаніі Паўлюс Бабраускас расказаў падчас адкрыцця, што гэта ўжо сёмы праект, ажыццёўлены ў Беларусі. Ён мае несумненную экалагічную накіраванасць, бо ў якасці паліва выступае біялагічная сыравіна, якая ператвараецца на выхадзе ў цеплавую і электрычную энергію.

Будаўніцтва станцыі пачалося летась у маі, а ў снежні прайшлі пусканаладачныя работы. І вось устаноўка запрацавала на поўную магутнасць. Такім чынам, гноевыя сцёкі, вялікая праблема прадпрыемства ў мінулым, перапрацоўваюцца цяпер на біягумус. Угнаенне будзе ўносіцца пад пасевы, а энергія — выкарыстоўвацца на вытворчасці.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Прэв'ю: b-g.by

Загаловак у газеце: Энергія з адходаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.