Вы тут

Выява зоркі і зямнога шара на гербе могуць змяніцца


Падрыхтаваны праект закона, які карэкціруе заканадаўства аб дзяржаўных сімвалах. У геральдычным савеце пры Прэзідэнце ацанілі сімволіку і прыйшлі да высновы, што яе трэба ўдасканаліць. Выява зоркі і зямнога шара на гербе могуць змяніцца.


Згодна з агульнапрызнанымі падыходамі геральдыкі, для розных выпадкаў сімволіка можа несці іншае сэнсавае значэнне. Напрыклад, зорка мае выразныя грані, па сваім выкананні больш падыходзіць да мілітарызаванай сімволікі і мае крыху ваяўнічы характар, пракаментаваў прычыны змен міністр юстыцыі Алег СЛІЖЭЎСКІ:

— Беларусь — міралюбная дзяржава, якая захоўвае нейтралітэт і ні ў якім разе не разглядае агрэсію як спосаб сваёй палітыкі. Неабходна прывесці выкананне гэтай часткі сімвала герба ў адпаведнасць з такой палітыкай.

Выкананне паралеляў і мерыдыянаў на зямным шары, што месціцца на гербе, таксама выклікае пытанні, асабліва ў выпуклай выяве, — складваецца ўражанне, што яны знаходзяцца нібы над планетай, а сама Зямля змешчана ў клетку.

— Такія нюансы выклікаюць не заўжды правільныя асацыяцыі. Таму герб павінен быць выкананы ідэальна і ўспрымацца пазітыўна. Таксама больш дасканала будуць вымаляваны некаторыя асобныя элементы, — дадаў міністр.

Калі змены ў законапраект прымуць, змена сімволікі не абыдзецца за дзень — на гэта выдзеляць пэўны прамежак часу.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.