Вы тут

Брэсцкія лясгасы пачалі нарыхтоўку бярозавіку


Выраб гаючага напою і рэалізацыю яго насельніцтву пачалі прадпрыемствы паўднёвых раёнаў вобласці. Лясніцтвы Маларыцкага раёна размясцілі інфармацыю пра месцы продажу гатовага прадукту і пра тое, як займацца саманарыхтоўкай. Калі купляць напой у лясніцтве, цана яго складзе 15 капеек за літр.


Фота: photosight.ru

— Сок пакуль рухаецца не вельмі актыўна, пра масавую нарыхтоўку казаць рана, — паведаміў карэспандэнту «Звязды» намеснік дырэктара Брэсцкага абласнога вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання Ілья ШПАК. — Брэсцкі і Лунінецкі лясгасы прадалі першыя тоны бярозавіку насельніцтву і пачынаюць нарыхтоўваць прамысловыя партыі.

Паводле слоў суразмоўніка, займацца гэтым будуць усе 14 лясгасаў раёна, 10 з іх маюць намер пастаўляць гаючы напой на перапрацоўчыя прадпрыемствы. У Літву прадукцыю плануюць адпраўляць Лунінецкі, Пінскі, Івацэвіцкі і Ганцавіцкі лясгасы.

Летась на Брэстчыне нарыхтавалі амаль шэсць тысяч тон соку, цяпер разлічваюць на такія ж аб'ёмы. Зрэшты, усё будзе залежаць ад надвор'я, якое рэгулюе яго рух.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Бярозавік пайшоў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.