Вы тут

Выдавецтва «Беларусь» да юбiлейных дат, звязаных з Жыровiцамi, выпусцiла яшчэ адну кнiгу


Невялiкага памеру альбом «Жыровiцкi Свята-Успенскi манастыр» пабачыў свет на трох мовах — беларускай, рускай i англiйскай. Наклад выдання — 800 экзэмпляраў. Аўтар тэкстаў — Аляксандр Ярашэвiч. У кнiзе змешчаны рэпрадукцыi даўнiх iлюстрацыйных матэрыялаў i сучасныя здымкi А. Дрыбаса, Д. Ласько. Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе i пры фiнансавай падтрымцы Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь.


Несумненна, выданне будзе запатрабавана, знойдзе свайго чытача i сярод наведвальнiкаў святога месца. Пераконвае ў гэтым i грунтоўны тэкст да фатаграфiчных выяў. А. Ярашэвiч расказвае хоць i коратка, лаканiчна, але вельмi насычана, грунтоўна пра самi Жыровiцы (старажылы i зараз называюць мястэчка «Жырава», хоць такая назва ўжо ў XVII стагоддзi лiчылася старадаўняй), пра знаходку маленькага абразка Мацi Божай, пра вытокi фармiравання святой прасторы, пра тое, як узнiк манастыр. Такiя падрабязнасцi дапамагаюць больш аб'ектыўна прадставiць гiсторыю святынi, ды i ўвогуле гiсторыю праваслаўнага жыцця ў Беларусi. А. Ярашэвiч нагадвае, што «дзякуючы цудатворнаму абразу Мацi Божай i шчодрасцi фундатараў манастыр стаў буйнейшым цэнтрам рэлiгiйнага i культурнага жыцця; у iм шмат разоў адбывалiся кангрэгацыi базыльян, пачынаючы з 2-й (1629, 1658, 1659, 1661, 1675, 1679, 1694). З 1636 года богаслужэннi праводзiлiся па двух абрадах — грэчаскаму i рымскаму».

Сёння ва ўмовах пандэмii каранавiруса асаблiва важным фактам падаецца выданне такога альбома.

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: Жыровiцкаму манастыру прысвячаецца

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.