Вы тут

Дэпутат Андрэй Савіных: «Вуліца» — гэта шлях нікуды


Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах Андрэй САВІНЫХ адзначае імкненне выбаршчыкаў да абмеркавання рэальных праблем.


— За гады незалежнасці Беларусь сапраўды здзейсніла вельмі сур’ёзны рывок наперад у сваім развіцці. Не заўважыць гэта можа толькі невідушчы — таму што развіццё адбылося і па кірунках эканамічных, структурных, інфраструктурных, культурных, спартыўных, у міжнародных адносінах... Змянілася ўсё: краіна сапраўдны ўстала на ногі, у краіне з’явіліся традыцыі дзяржаўнасці, суверэнітэту. Мы здолелі кансалідаваць асноўныя грамадзянскія інстытуты нашага грамадства, і сёння можам вельмі ўпэўнена адчуваць сябе на міжнароднай арэне.

Прычым зрабілі мы гэта ўсё не дзякуючы багатым прыродным рэсурсам, а ўласнай працы. Я разумею, што камусьці магло б хацецца большага, а дастатак, напэўна, мог бы быць большы, але гэта тое, чаго мы дасягнулі самі. Гэта вынік нашых сумесных намаганняў. Нам няма каго вінаваціць — як, увогуле, і ўдзячныя мы мусім толькі самім сабе.

Сацыяльнае развіццё і сацыяльная згода ў грамадстве дасягаецца дастаткова складаным і карпатлівым шляхам. Толькі праз дыялог, сістэмную працу — на вуліцах такія рэчы не вырашаюць. Хутчэй, «вуліца» — гэта шлях нікуды, шлях, які хутчэй за ўсё прывядзе да парушэння дэмакратычных традыцый, якія толькі-толькі пачалі фарміравацца ў Беларусі, да разброду і хістання. І мы можам згубіць усё, што маем.

Мы мусім гаварыць шчыра і сумленна пра ўсё — не толькі пра дасягненні, але і пра праблемы. Шмат у чым я бачу, дарэчы, па сваіх выбаршчыках, што яны хочуць бачыць абмеркаванні рэальных праблем, бачыць, як і чыноўнікі, і мясцовая ўлада, і грамадскія арганізацыі з гэтым праблемамі спраўляюцца.

Гэта вельмі сур’ёзны запыт грамадства, і па-за ўсялякіх сумненняў мы павінны на яго адрэагаваць.

Запісала Варвара МАРОЗАВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.