Вы тут

У Ваўкавыску распіццё спіртнога скончылася адкрытым крадзяжом маёмасці


39 -гадовая жыхарка горада назапасіла пэўную суму грошай. Некаторы час таму яна перавяла іх ўувалюту, і ў выніку ў атрымала каля 10 тысяч долараў.


Неўзабаве пасля гэтага яна запрасіла да сябе ў госці двух знаёмых. Сярод іх быў 33-гадовы неаднаразова судзімы мясцовы жыхар, а таксама 40-гадовая жыхарка Ваўкавыска, якая раней таксама мела праблемы з законам. Само сабой іх стасункі не абыходзілася без ужывання спіртных напояў, паведамляе падрабязнасці крымінальнай гісторыі аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Падчас названага працэсу гаспадыня жылля вырашыла пахваліцца сваімі зберажэннямі. Яна некалькі разоў паказвала грошы знаёмым, пры гэтым трымала іх пры сабе. 33-гадовы мужчына вырашыў, што валюта яму будзе больш патрэбная, таму выхапіў ўсе зберажэнні ў пацярпелай і сышоў разам са сваёй знаёмай.

Пасля інцыдэнту жанчына звярнулася па дапамогу ў райаддзел міліцыі. Праваахоўнікі знайшлі падазраваных у той жа дзень на тэрыторыі Свіслацкага раёна. Пры іх былі выяўлены не ўсе выкрадзеныя грошы. Па словах затрыманых, нешта яны паспелі патраціць на асабістыя патрэбы, а таксама раздалі даўгі.

У дачыненні да іх абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Па факце здзяйснення адкрытага крадзяжу маёмасці ў буйным памеры іх дзеянням дадзена прававая ацэнка.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: lamnews.ru

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.