Вы тут

​Сёння стартуе рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці»


Кожнае дзіця, няважна, дзе яно выхоўваецца — у сям'і або ў нейкай сацыяльнай установе, мае права на навагодні цуд і на ўвагу ад дарослых. Аб гэтым у Беларусі ўпершыню на самым высокім узроўні загаварылі 25 гадоў таму, і з таго часу дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» стала неад'емнай традыцыяй калядна-навагодніх свят. Падарункі і добрыя словы ад чыноўнікаў, прадстаўнікоў прадпрыемстваў і проста нераўнадушных людзей найперш атрымаюць дзеткі, што маюць патрэбу ў асаблівай дапамозе і клопаце, якія трапілі ў бальніцу або з нейкіх прычын засталіся без апекі бацькоў.


Фота БелТА.

За 25 гадоў правядзення акцыі многае што змянілася, абяздоленых малых стала нашмат менш. З 47 інтэрнатных устаноў, якія былі ў 1995-м, сёння засталося толькі 15, а колькасць дзяцей, якія пражываюць там без апекі бацькоў, знізілася амаль у пяць разоў — цяпер іх 1121. Сёння малыя выхоўваюцца ў дамашніх умовах, у прыёмных сем'ях — калі ў 1995-м у краіне было ўсяго 11 дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, цяпер іх 286, і жывуць у іх 1906 дзяцей.

Але кожнаму з іх, як і хворым дзеткам, патрэбны наша ўвага і клопат. Яны ўсе — нашы. І справа тут нават не ў падарунках, а ў адчуванні таго, што іх любяць, што яны патрэбныя. А гэта — толькі было б жаданне — можа падарыць кожны з нас.

Загаловак у газеце: Яны ўсе — нашы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.