Вы тут

Дэлегат УНС: Трэба ведаць гісторыю краіны і папулярызаваць мову


Дэпутат Крывошынскага сельскага Савета Ляхавіцкага раёна Надзея ПАТАПЧЫК.


Яна неаднарозова ўзнагароджвалася падзякамі за шматгадовую добрасумленную працу. Па адукацыі Надзея Пятроўна — настаўнік біялогіі, але ў пачатку сваёй кар'еры працавала загадчыцай дзіцячага садка, потым дваццаць гадоў была дырэктарам дзіцячага аздараўленчага лагера «Чайка» ў Ляхавіцкім раёне. Пасля таго як выйшла на пенсію, яе запрасілі ўзначаліць ферму ЗАТ «Белпрампрыбор». А цяпер вось вылучылі дэлегатам на УНС.

— Калі я даведалася пра гэта, то вельмі расхвалявалася, — расказвае Надзея Пятроўна. — Быць дэлегатам ганарова, гэта значыць, маю працу заўважылі. Першае, аб чым мне б хацелася сказаць на сходзе, — каб у краіне з большай павагай ставіліся да настаўнікаў, цанілі іх працу і не забывалі аб іх, нават калі педагог стаў пенсіянерам. Настаўнікі нясуць добрае і светлае дзецям — гэта вельмі важна. Сёння, як мы бачым, упушчана патрыятычнае выхаванне моладзі. Памятаю, як мой бацька расказваў мне пра вайну, як я плакала... Магчыма, таму маё пакаленне выхавана такім: мы цэнім сваю Радзіму, свой куток.

Дэлегата вельмі хвалюе праблема вымірання маленькіх вёсак. Яна ўсімі сіламі стараецца даглядаць пустуючыя дамы і спадзяецца, што людзі калі-небудзь вернуцца да сваёй зямлі.

— А яшчэ неабходна звярнуць увагу на нашу беларускую мову, больш актыўна папулярызаваць яе, — упэўнена Надзея Пятроўна. — Бо мова — душа нацыі. Без яе, без павагі да помнікаў і ведання сваёй гісторыі не будзе і нас як нацыі.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.