Вы тут

Што падаражэе, калі і на колькі?


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю апублікавала «тарыфны сшытак» — прагноз змянення пастаянна рэгулюемых дзяржавай цэн і тарыфаў у 2021 годзе. Адпаведныя рашэнні «будуць прымацца з улікам існуючай эканамічнай сітуацыі ў краіне, інфляцыйных працэсаў ва ўвязцы з ростам даходаў насельніцтва», адзначылі ў МАРГ.


Згодна з дакументам, пасажырскія перавозкі гарадскім транспартам «вырастуць» да канца года на 5 капеек за квіток, перавозкі прыгарадным аўтатранспартам — на 1 капейку за км. Тарыфы на пасажырскія чыгуначныя перавозкі падаражэюць у другім квартале на 15 працэнтаў.

Што датычыцца тарыфаў на паслугі ЖКГ, у першым квартале іх кошт павялічыўся на 8,9 %. У планах падаражанне ў трэцім — на 0,6 працэнта і ў чацвёртым — на 0,4 %. Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі павышаюцца, зыходзячы з гранічных значэнняў тарыфаў, вызначаных Указам ад 24 снежня 2020 года № 490 (прырост плацяжу па стандартнай кватэры не перавысіць $5 па сярэднегадавым курсе).

Тытунёвыя вырабы ў цэлым за год падаражэюць на 15,9 працэнта, моцныя алкагольныя напоі — на 4,7 %. Павышэнне звязана з ростам ставак акцызаў.

Тарыфы на ўсе віды сувязі (інтэрнэт, сотавую, паштовую, электрасувязь) у чацвёртым квартале павысяцца на 4 працэнты. Падаражаннем будуць кампенсаваць рост выдаткаў, але яно не перавысіць узровень прагнознай базавай інфляцыі.

Павышэнне тарыфаў на адукацыю (ад дашкольнай да вышэйшай) плануецца на 10 працэнтаў. Для ВНУ і школ гэта звязана з неабходнасцю кампенсацыі павышэння выдаткаў на аплату працы педагагічных і іншых работнікаў устаноў адукацыі, для дзіцячых садкоў — збліжэння натуральных і грашовых нормаў спажывання.

У другім квартале на 4 працэнты павялічацца тарыфы на рытуальныя паслугі (гарантаваныя паслугі па пахаванні). Таксама ў другім квартале будзе павялічаны тарыф на ахову жылля на 0,4 базавай велічыні (цяпер 1 БВ — Br29).

Камісія па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце Міністраў узгадніла павышэнне цэн на алей, паведамілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Рост сусветных цэн на алей, які ў Беларусі адносіцца да тавараў крытычнага імпарту, прывёў да значнага павелічэння кантрактных расцэнак у сакавіку 2021 года — больш чым на 20 %. Пры гэтым цэны на асноўную сыравіну (насенне сланечніка) за сакавік выраслі на 16,7 %.

«Для забеспячэння насельніцтва гэтым прадуктам у поўным аб'ёме камісія па пытаннях дзяржрэгулявання цэнаўтварэння пры Саўміне ўзгадніла павышэнне цэн на алей (акрамя аліўкавага) юрыдычным асобам усіх формаў уласнасці і індывідуальным прадпрымальнікам, што ажыццяўляюць яго вытворчасць (увоз) і (або) рэалізацыю на ўнутраны рынак у памеры, які не перавышае 15 % цэн на 28 лютага 2021 года», — падкрэслілі ў МАРГ.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.