Вы тут

Спецыяльная камісія падрыхтуе законапраект аб змяненні Канстытуцыі


Спецыяльная камісія па падрыхтоўцы праекта закона «Аб змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь» створана ў Палаце прадстаўнікоў. Такое рашэнне прынялі на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў.


Змены прадугледжваюць магчымасць правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 29-га склікання адначасова з правядзеннем выбараў у Палату прадстаўнікоў восьмага склікання. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка на пасяджэнні падкрэсліў, што кіраўнік дзяржавы гэтую прапанову падтрымаў:

— Адпаведны законапраект аб змяненні Канстытуцыі быў унесены Прэзідэнтам у Палату прадстаўнікоў. Рэгламент Палаты прадстаўнікоў прадугледжвае, што для работы над законапраектам нам неабходна стварыць спецыяльную камісію, — адзначыў спікер.

Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што папярэднія сесійныя месяцы былі напоўнены шэрагам значных мерапрыемстваў. Ключавым з іх з'яўляецца сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з парламентарыямі, членамі Канстытуцыйнай камісіі, прадстаўнікамі СМІ і шэрагу дзяржаўных органаў, якая прайшла 26 мая.

— Адбылася адкрытая і вельмі змястоўная размова па самых вострых пытаннях бягучай сітуацыі. І зараз дэпутатам неабходна забяспечыць выкананне тых задач, якія паставіў перад намі кіраўнік дзяржавы на мерапрыемстве. Вядома, перш за ўсё гэта пастаянная работа з нашымі грамадзянамі па месцы жыхарства, — адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.

Па словах намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Віктара Свілы, законапраект павінен быць гатовы да 4 чэрвеня, а прыняты ў першым чытанні ўжо на гэтай сесіі, у другім — не раней чым праз тры месяцы. Нагадаем, што наступная сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу павінна адкрыцца ў пачатку кастрычніка.

Дэпутат адзначыў, што ў склад спецыяльнай камісіі ўвайшлі людзі з вялікім вопытам. Узначаліў яе старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Валянцін Семяняка.

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.