Вы тут

У Доме Дружбы прайшла канферэнцыя да стагоддзя Камуністычнай партыі Кітая


У гэтым годзе Камуністычная партыя Кітая адзначае стагадовы юбілей. З гэтай нагоды ў сталіцы, у Доме Дружбы, прайшла навукова-практычная канферэнцыя.


На думку Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Се СЯАЮНА, менавіта кампартыі ўдалося згуртаваць народ і правесці яго па шляху адраджэння нацыі. Ва ўсім свеце вядомы феномен кітайскага эканамічнага цуду. Кітайцы дамагліся нацыянальнай незалежнасці, хуткага эканамічнага росту, доўгатэрміновай эканамічнай стабільнасці і працвітання, у чым вялікая заслуга ў тым ліку КПК.

— Беларуска-кітайскія адносіны ў апошнія гады атрымалі здаровае і стабільнае развіццё. Супрацоўніцтва развіваецца па розных напрамках. У палітычнай сферы мы заўсёды падтрымліваем адно аднаго, абараняем пазіцыі па пытаннях, што датычацца ключавых інтарэсаў нашых краін, — адзначыў Се Сяаюн. — Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва мае выдатныя вынікі. У мінулым годзе тавараабарот паміж нашымі краінамі, нягледзячы на негатыўную эпідэміялагічную сітуацыю, павялічыўся больш чым на 10 працэнтаў. Індустрыяльны парк «Вялікі камень» стаў яркім дасягненнем ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях». А агульная сума абвешчаных інвестыцый ужо склала больш за 1,2 мільярда долараў.

Як заўважыў намеснік міністра замежных спраў Мікалай БАРЫСЕВІЧ, Кітай упэўнена праводзіць самастойную знешнюю палітыку, прытрымліваючыся шляхоў мірнага развіцця.

— Адносіны паміж Беларуссю і Кітаем можна смела назваць узорнымі. У верасні 2016 года лідары краін устанавілі найвышэйшы ў гісторыі ўзровень адносін — давернае і ўсебаковае стратэгічнае партнёрства і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, — падкрэсліў Мікалай Барысевіч.

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Генадзь ДАВЫДЗЬКА адзначыў, што сучасная гісторыя паказвае, што дружба паміж лідарамі краін мае вялікае значэнне ў палітыцы.

— Беларусь ганарыцца, што ў нас ёсць такі сябар. У аснове ўсіх важных пачынанняў і ініцыятыў Кітая ляжаць прынцыпы сацыяльнай справядлівасці, права народаў на выбар свайго шляху развіцця, адказныя адносіны да стану свету і глабальнай бяспекі, — падкрэсліў Генадзь Давыдзька. — У гэтым плане погляды Беларусі і Кітая шмат у чым супадаюць. Нягледзячы на складанасці міжпарламенцкіх зносін, звязаных з пандэміяй, беларуска-кітайскі дыялог працягвае сваё паслядоўнае развіццё. Упэўнены, што нашы краіны максімальна кансалідуюць свае намаганні і праз рэалізацыю маштабных праектаў, супрацоўніцтва пацвердзяць значнасць узаемадзеяння ў вырашэнні пытанняў сусветнага парадку дня.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Прэв’ю — pixabay.com

Загаловак у газеце: Мост сяброўства працягнуўся ад Мінска да Пекіна

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.